https://www.traditionrolex.com/8
<p>Нам часта расказваюць аб прычынах i вынiках Грунвальдскай бiтвы, аб яе ўдзельнiках i тактыцы бою. Аднак шмат цiкавых пытанняў застаецца паза ўвагай сучасных падручнiкаў. Хто быў найбольш моцна ўзброены ў войску Вялiкага княства Лiтоўскага? Колькi часу ў ваяра займала апрануць даспех? Якiя мячы лiчылiся самымi трывалымi? Колькi ў часы Грунвальда важылi i каштавалi даспехi? Аб гэтым распавёў доктар гiстарычных навук, загадчык кафедры эканамiчнай гiсторыi БДЭУ, вядучы навуковы супрацоўнiк iнстытута гiсторыi НАН Беларусi, прафесар БДУ Юры Бохан.</p>

Нам часта расказваюць аб прычынах i вынiках Грунвальдскай бiтвы, аб яе ўдзельнiках i тактыцы бою. Аднак шмат цiкавых пытанняў застаецца паза ўвагай сучасных падручнiкаў. Хто быў найбольш моцна ўзброены ў войску Вялiкага княства Лiтоўскага? Колькi часу ў ваяра займала апрануць даспех? Якiя мячы лiчылiся самымi трывалымi? Колькi ў часы Грунвальда важылi i каштавалi даспехi? Аб гэтым распавёў доктар гiстарычных навук, загадчык кафедры эканамiчнай гiсторыi БДЭУ, вядучы навуковы супрацоўнiк iнстытута гiсторыi НАН Беларусi, прафесар БДУ Юры Бохан.
 

gr1

Падчас падрыхтоўкi да Грунвальдскай бiтвы ў галiне ўзбраення быў зроблены значны прарыў

На пачатку XV стагоддзя ўзбраенне войска ВКЛ праходзiла ў агульнаеўрапейскiм русле. Актыўна распаўсюджвалася наступальнае ўзбраенне: развiвалася артылерыя, павялiчвалася эфектыўнасць агнястрэльнай зброi, удасканальвалiся формы коп'яў i мячоў. Разам з тым назiралася ўдасканаленне засцерагальнага ўзбраення: павысiлася трываласць шлемаў, даспехаў. Калi раней таўшчыня баявых нагалоўяў шлемаў складала 1-1,5 мм, то на пачатку XV ст. яна павялiчылася да 3-4. Адпаведна гэта адбiлася на масе. У некаторых рэгiёнах Еўропы навучылiся гартаваць даспехi i шлемы, што таксама павялiчыла iх надзейнасць. Традыцыйныя кальчугi i наборныя даспехi паступова выцяснялiся больш сучасным пласцiнавым даспехам, набраным з буйных металiчных частак, аснову якога складала кiраса. Таўшчыня кiрасы дазваляла ёй досыць эфектыўна баранiць ваяроў ад наступальнай зброi працiўнiка. Металiчнае ўзбраенне дапаўнялася прашыванымi кафтанамi i скуранымi элементамi, што дастаткова надзейна ахоўвалi тулава.

gr3

Найбольш добра ўзброенымi былi рыцары-капiйнiкi

Харугва ВКЛ у часы Грунвальда была стандартызаваная. Стандарт складаў прыблiзна 300 чалавек. iснавалi рэгiёны, якiя маглi выставiць значна больш людзей. Тады харугвы дзялiлiся на больш дробныя i выступалi пад аднолькавымi сцягамi. Малую харугву, наадварот, дапаўнялi за кошт рыцараў-наёмнiкаў. Для чаго гэта рабiлася? Падчас бiтвы кожная харугва ўяўляла сабой клiн, наперадзе якога стаялi цяжка ўзброеныя капiйнiкi. За iмi iшлi лягчэй узброеныя рыцарыстральцы з лукамi цi арбалетамi, якiя стралялi ў непрыяцеля паверх галоў першага шэрага. Каб павялiчыць ударную моц войска, харугвы-клiннi станавiлiся такiм чынам, што ўтваралася лiнiя, чым i была выклiкана стандартызацыя харугваў - лiнiя павiнна была быць роўнай. Клiннямi шыхтавалi баявыя парадкi дзеля таго, каб даць стомленым рыцарам адпачыць. Бой мог зацягнуцца надоўга. Напрыклад, Грунвальдская бiтва доўжылася цэлы дзень. Фiзiчна чалавек не можа столькi часу знаходзiцца на полi. Сiстэма клiнняў дазваляла пры неабходнасцi адводзiць харугвы назад. Мiшэнню найбольш моцнай i дасканалай зброi былi капiйнiкi, што стаялi ў першым шэрагу, таму яны мелi больш надзейныя засцерагальныя даспехi. Падчас бiтвы капiйнiкi зацiскалi пад пахай кап'ё, якое ў дыяметры складала 5-7 см, а даўжынёй было да 4 метраў i падчас сутычкi набывала страшную прабiўную сiлу. Арбалетчыкi i лучнiкi мелi больш лёгкiя даспехi. Стандартызацыi даспехаў не было - кожны ўзбройваўся, зыходзячы з уласных магчымасцяў.

 

gr2

Вiтаўт прадэманстраваў моц свайго войска перад тэўтонскiмi шпiёнамi

У часы Грунвальда па ступенi насычанасцi перадавымi еўрапейскiмi навiнкамi войска ВКЛ яшчэ не здолела параўнацца з такiмi краямi як Францыя, Германiя, Польшча. Узровень забяспечанасцi перадавой зброяй быў нiжэйшы, чым у Заходняй Еўропе. Тым не менш вонкава гэта было войска заходнееўрапейскага тыпу i ўзровень яго падрыхтаванасцi хоць i быў слабейшым, чым у польскай i тэўтонскай армiй, усё ж пераўзыходзiў чаканнi непрыяцеля. Напярэдаднi бiтвы шпiёны даносiлi магiстру Тэўтонскага ордэна, што войска Вiтаўта не толькi вялiкае i моцнае, але i выдатна ўзброенае. Магiстр гэтаму не паверыў, бо прывык мець справу са слаба ўзброенымi лiцвiнамi, рассмяяўся i сказаў: "Я ведаю, што ў войску Вiтаўта больш людзей з лыжкамi, чым са зброяй". Калi пры Вiтаўце знаходзiлiся яшчэ адны патэнцыяльныя шпiёны Тэўтонскага ордэна, ён не паленаваўся i спецыяльна для iх правёў агляд войска, каб тыя пераканалiся, што яно сапраўды добра ўзброена.

gr4 Празмерная вага даспеха - гэта мiф

У нас прынята лiчыць, што ўзбраенне рыцара было занадта цяжкiм. Некаторыя называюць лiчбы 50-60 кг. Гэта не зусiм так. Сярэдняя маса ўзбраення складала каля 15-25 кг. iнакш кажучы, гэтая вага супастаўная з выкладкай сучаснага пехацiнца. Прычым трэба памятаць, што рыцара насiў конь. Мiфам з'яўляецца i сцвярджэнне, што з-за празмернай вагi даспеха рыцар, якi падаў з каня, не мог устаць без старонняй дапамогi. Чалавеку без даспехаў, якi падае з каня, пры гэтым атрымаўшы моцны ўдар, таксама падняцца не проста, затое лёгка страцiць прытомнасць. Таму гэтыя байкi не адпавядаюць рэчаiснасцi. Даспех быў вельмi добра падагнаны i ваяр адчуваў сябе дастаткова камфортна. У гэтым сэнсе даспех быў значна больш эфектыўным за кальчугу, вага якой даходзiла да 17 кг, у той час як нагруднiк кiрасы важыў 3-5 кг.

Празмерны кошт даспеха - таксама мiф

Так, называюць лiчбу 45 кароў, але столькi маглi каштаваць толькi эксклюзiўныя даспехi. У часы Грунвальда сярэднi кошт даспеха складаў у перакладзе на сучасны курс 4-5 тысяч даляраў. Сума даволi сур'ёзная, але для феадалаў i дастаткова забяспечаных рыцараў яна была прымальнай. Тым больш што ад якасцi даспехаў залежала жыццё ваяра, а ўзбраенне, умоўна кажучы, было ягонай прыладай працы. Чалавека, якi меў даспех, надзялялi зямлёй i сялянамi. Пазней, у сярэдзiне XVI стагоддзя даспехi яшчэ патаннелi. Тады поўная рыцарская амунiцыя на тэрыторыi Беларусi магла каштаваць прыблiзна столькi ж, як адзiн вол цi тры свiннi. Не толькi рыцары i багатыя мяшчане, але i многiя заможныя сяляне маглi дазволiць сабе набыць даспех, калi б iм закарцела займацца рыцарскай справай.

Даспех апраналi за 5-10 хвiлiн

Час, патрачаны на апрананне даспеха, залежаў ад спрактыкаванасцi ваяра. У сярэднiм цалкам апрануць усе даспехi было магчыма за 5-10 хвiлiн, у залежнасцi ад камплектнасцi i тыпу баявога касцюма. Дапамагчы яму ў гэтым маглi таварышы альбо спецыяльныя слугi-збраяносцы. Калi рыцар стамляўся, найбольш распаўсюджанай практыкай было зняць шлем. Закрыты шлем з заслонай цi забралам абцяжарваў дыханне. Дзень Грунвальда быў спякотным, прыпякала сонца, што магло прывесцi да сонечнага ўдару. Таксама можна было зняць жалезныя рукавiцы, кiрасу, злезцi з каня. Цалкам здымаць усе даспехi было надта рызыкоўна: у любы момант мог быць пададзены сiгнал да атакi. У такiм выпадку ў тыя часы хутка апрануцца было досыць праблематычна. Прылегчы адпачыць можна было нават у даспехах. Для вайны патрабавалiся вынослiвыя i магутныя конi - каб жывёла не надта абцяжарвала сябе, яе вага павiнна была перавышаць вагу вершнiка ў пяць разоў. Найбольш аўтарытэтнымi коньмi Сярэднявечча лiчылiся фрызскiя конi, цi так званыя фрызы - вельмi грозныя, з моцнымi калматымi нагамi. Багатыя рыцары мелi запаснога каня, прызначанага спецыяльна для бiтвы.

Фiрмовая зброя пазначалася клеймамi

Сiтуацыя з вырабам даспехаў нечым нагадвала сучасную. Найбольш заможныя рыцары, каранаваныя асобы, мажнаўладцы, князi замаўлялi ўзбраенне за мяжой. У той час у Еўропе iснавала некалькi прадукцыйных цэнтраў, якiя давалi магчымасць набыць больш прэстыжную i больш дасканалую зброю: iтальянскую, нямецкую, цi хаця б кракаўскую. Той, у каго былi больш сцiплыя грашовыя магчымасцi, карыстаўся паслугамi мясцовых майстроў: каваль звычайна рабiў даспехi паводле аналагаў найбольш вядомых сусветных вытворцаў. Фiрмовая зброя пазначалася клеймамi. У XV стагоддзi пазначаўся вытворца, горад цi прадукцыйны цэнтр, дзе яна была зроблена. Асаблiва часта кляймiлi вельмi дарагую зброю. Самым тэхналагiчна складаным вырабам быў меч. Найбольш трывалымi лiчылiся мячы з кляймом "Пасаўскi воўк" - з горада Пасаў. У тыя часы гэты "брэнд" быў прызнаны мiжнародным знакам якасцi. На жаль, сёння ў нашай краiне даспехаў часоў Грунвальда не захавалася. Паглядзець на iх можна ў экспазiцыях музеяў Германii, iталii, Францыi, Польшчы.

Падрыхтавала Яна ШЫДЛОЎСКАЯ

https://www.traditionrolex.com/8