https://www.traditionrolex.com/8
<p>Падарожнічаючы па тэрыторыі Заходняй Беларусі, складана не заўважыць зграбныя драўляныя будынкі, што часам ствараюць цэлыя комплексы. З шэрагу іншых іх вылучаюць высокія дахі, пакрытыя гонтам, каменныя падмуркі і разьба ў якасці аздаблення. Будынкі з’явіліся тут у 20–30-я гады ХХ стагоддзя, калі частка беларускіх зямель уваходзіла ў склад Польшчы. Стыль, у якім была выканана забудова, нарадзіўся ў горным мястэчку Закапанэ, чаму і атрымаў назву «закапанскага». На Беларусі захаваліся дзесяткі прыкладаў драўлянай архітэктуры ў «закапанскім стылі».</p>
<div id="_mcePaste" style="overflow: hidden; position: absolute; left: -10000px; top: 0px; width: 1px; height: 1px;">Падарожнічаючы па тэрыторыі Заходняй Беларусі, складана не заўважыць зграбныя драўляныя будынкі, што часам ствараюць цэлыя комплексы. З шэрагу іншых іх вылучаюць высокія дахі, пакрытыя гонтам, каменныя падмуркі і разьба ў якасці аздаблення. Будынкі з’явіліся тут у 20–30-я гады ХХ стагоддзя, калі частка беларускіх зямель уваходзіла ў склад Польшчы. Стыль, у якім была выканана забудова, нарадзіўся ў горным мястэчку Закапанэ, чаму і атрымаў назву «закапанскага». На Беларусі захаваліся дзесяткі прыкладаў драўлянай архітэктуры ў «закапанскім стылі».</div>

Яна ШЫДЛОЎСКАЯ, фота

Падарожнічаючы па тэрыторыі Заходняй Беларусі, складана не заўважыць зграбныя драўляныя будынкі, што часам ствараюць цэлыя комплексы. З шэрагу іншых іх вылучаюць высокія дахі, пакрытыя гонтам, каменныя падмуркі і разьба ў якасці аздаблення. Будынкі з’явіліся тут у 20–30-я гады ХХ стагоддзя, калі частка беларускіх зямель уваходзіла ў склад Польшчы. Стыль, у якім была выканана забудова, нарадзіўся ў горным мястэчку Закапанэ, чаму і атрымаў назву «закапанскага». На Беларусі захаваліся дзесяткі прыкладаў драўлянай архітэктуры ў «закапанскім стылі». Шмат з іх знаходзіцца ў аварыйным стане, і толькі адзінкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

z1

Вытокі «закапанскага» стылю

Напрыканцы ХІХ стагоддзя ў той частцы Польшчы, што адышла да Аўстрыі паводле ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай, у асяродку польскай інтэлігенцыі, у тым ліку архітэктараў, выспела ідэя стварыць нацыянальны польскі стыль. “У Татрах і Карпатах яны шукалі прыёмы народнай архітэктуры, на якой у найменшай ступені адбіліся высокія агульнаеўрапейскія стылі, – распавядае гісторык мастацтва, культуролаг Сяргей Харэўскі. – З аднаго боку пошукі новага стылю папулярызавалі сялянскую культуру, з другога – былі актам пратэсту ва ўмовах каланізацыі”. Разам з калегамі архітэктар Станіслаў Віткевіч глыбока вывучае народную, горную архітэктуру і пачынае ствараць уласныя праекты. Так у архітэктуры з’явіўся новы стыль – “закапанскі”.  “Сам Віткевіч мысліў сябе стваральнікам нацыянальнага польскага стылю, – дадае Сяргей Харэўскі. – Насамрэч, ён вынайшаў курортны country style”.

Канец ХІХ стагоддзя стаў спрыяльным часам для развіцця “агратурызму”. У Закапанэ паехалі шматлікія турысты, і архітэктурны стыль Віткевіча ідэальна падыйшоў да гатэльчыкаў, вілаў, загарадных дамоў – у хуткім часе забудова ў “закапанскім” стылі цалкам мяняе знешні выгляд курортнага мястэчка. На яго вуліцах з’яўляюцца вілы, пансіянаты, зробленыя з натуральных матэрыялаў, лёгкія ў выкананні і рамонце. Дамы будаваліся на высокіх падмурках з колатага каменю і вылучаліся стромымі, спічастымі дахамі, пакрытымі гонтам і разлічанымі на вялікую вагу дажджу і снегу – у Татрах і Карпатах часта ідуць дажджы і моцныя снегапады.  . На паўднёвым фасадзе пад высунутым падстрэшкам была адкрытая веранда, а на паддашы месціліся невялічкія пакоі – “выгленды”. У якасці аздаблення на франтонах і дзвярах дамоў часта сустракаліся выявы сонца. Гэтыя будынкі дзейнічаюць у Закапанэ і сёння: там месцяцца гатэлі, кавярні, якія знутры аздоблены зробленай у “закапанскім” стылі мэбляй і посудам. У гарадку дзейнічае музей, экспазіцыя якога прысвечана курортнаму стылю і яго стваральніку (Muzeum Stylu Zakopiaсskiego).

На пачатку ХХ стагоддзя “закапанскі” стыль распаўсюджваецца на Украіне, у Літве, Расіі, Румыніі, Венгрыі. Пад уплывам гэтага стылю ў Фінляндыі фарміруецца нацыянальная школа архітэктуры. У Швецыі і Даніі становіцца добрым тонам захоўваць прыёмы народнай архітэктуры, якія налічваюць сотні гадоў. У 20–30-я гады ідэі “закапанскага” стылю прыходзяць і на Беларусь. 

“Закапанскія” сляды на Беларусі

У 20-я гады ХХ стагоддзя ў міжваеннай Польшчы пачынаецца сапраўдны будаўнічы бум: даводзілася адбудоўваць тое, што было зруйнавана падчас Першай сусветнай вайны. Ідэі “закапанскага” стылю пераўзышлі першапачатковы маштаб: гэта былі ўжо не толькі вілы для адпачынку, а паўнавартасныя будынкі любога прызначэння – управы, пошты, вакзалы, казармы, старожкі, леснічоўкі. Яны паўставалі і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў міжваенны час уваходзіла ў склад Польшчы. Адным з буйных комплексаў, які быў пабудаваны у “закапанскім” стылі і цалкам захаваўся да сёння, лічыцца ўрадавая калонія ў Браславе. Яе праектаваў вядомы віленскі архітэктар Юліуш Клос. Разам з фатографам Янам Булгакам ён ездзіў па Беларусі, вывучаючы народную архітэктуру. “Клос настолькі трапна стылізаваў народнае дойлідства, што браслаўскі калодзеж, які таксама ўваходзіць у пабудаваны архітэктарам комплекс, часам фігуруе ў літаратуры як прыклад народнага дойлідства ХІХ стагоддзя”, – распавядае Сяргей Харэўскі. Гармонія з прыродай – адна з ідэй “закапанскага” стылю. Урадавая калонія была пабудавана на пагорку, што ўзвышаўся над возерам Дрывяты. З боку возера адкрываўся прыгожы від на комплекс белых атынкаваных дамоў з выгнутымі кроквамі даху, што здалёк нагадвалі прыклады японскай архітэктуры. У міжваенны час Браслаў, які паступова пераўтвараўся ў папулярны курорт – толькі замест гор тут былі азёры, параўноўвалі з Закапанэ. Сёння будынкі часткова знаходзяцца ў прыватнай маёмасці, часткова – належаць дзяржаве. Іх знешні выгляд, як і ўладальнікі, змяніўся: дамы перафарбавалі, часткова абабілі сайдынгам, дзесьці з’явіліся цагляныя дабудоўкі, а гонтавы дах змянілі на чарапічны.

Будынкі ў “закапанскім” стылі сустракаюцца літаральна па ўсёй заходняй частцы нашай краіны. Прыклады драўлянага дойлідства акрамя Браслава можна ўбачыць у Шаркаўшчыне, Мёрах, Гальшанах, Ашмянах, Нясвіжы, Валожыне, Глыбокім, Брэсце, Навагрудку, а таксама ў шэрагу іншых беларускіх гарадоў і вёсак. “Значнае месца ў архітэктуры “закапанскага” стылю займаюць культавыя пабудовы, – распавядае гісторык і краязнаўца Дзяніс Салаш. – Да сёння захаваліся касцёлы ў Бабруйшчыне Глыбоцкага раёна, Канвелішках Воранаўскага раёна, адным з найбольш яскравых прыкладаў культавай архітэктуры ў “закапанскім” стылі лічыцца касцёл Маці Божай Анёльскай у Мяжанах, пабудаваны архітэктарам Юліушам Клосам”. На жаль, драўляны касцёл згарэў, аднак засталіся матэрыялы, па якіх архітэктар і кансерватар Уладзімір Папруга спраектаваў вельмі дакладную копію Мяжанскага касцёла ў больш вечным матэрыяле. Зараз мы маем у Мяжанах унікальны помнік культавай архітэктуры ў “закапанскім” стылі, але мураваны.

z2

 “Закапанскія” дамы вартыя статусу помнікаў

З усіх помнікаў “закапанскага” стылю ніводзін не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем асобных прыкладаў. Так, пад аховай дзяржавы знаходзіцца касцёл у Дрысвятах, а сярод дамоў Браслаўскага комплекса ахоўваецца толькі калодзежны шацёр. Тым часам драўляная забудова руйнуецца, а тая, што знаходзіцца ў прыватнай маёмасці, перабудоўваецца, губляючы прыкметы стылю. “Вуліца Горкага ў Валожыне амаль на палову складаецца з “закапанскіх” дамоў, у якім жылі пераважна чыноўнікі міжваеннай польскай адміністрацыі, – распавядае Алесь Белы, захавальнік экамузея “Брама ў Налібокі” ў Малой Люцынцы Валожынскага раёна. – Тут і цяпер у асноўным жылыя дамы, большасць з якіх знаходзіцца ў стане, блізкім да аварыйнага. Калі ўдасца знайсці грошы на адсяленне, самы верагодны іх лёс у сярэднетэрміновай перспектыве – гэта знос, бо статусу архітэктурных помнікаў у гэтых дамоў няма”. Аднак першыя крокі па захаванні і ахове “закапанскай” спадчыны ўжо робяцца. 15 чэрвеня ў Глыбокім адбыўся “круглы стол”, на якім сярод іншага абмяркоўваўся далейшы лёс “закапанскай” архітэктуры. “Сустрэча была прысвечана выпрацоўцы рэгіанальнай праграмы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, – расказаў старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. – “Круглы стол” атрымаўся даволі прадстаўнічым: на ім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых улад, глыбоцкія краязнаўцы, супрацоўнікі нашага таварыства. У хуткім часе ў Глыбокім з’явіцца рабочая група, якая будзе фіксаваць архітэктурныя помнікі і ўносіць прапановы па наданню ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нагадаю, што згодна закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны матэрыяльна нерухомы аб’ект мае права прэтэндаваць на статус помніка, калі ён мае больш за 40 гадоў з дня пабудовы”. У Глыбокім зрабіць гэта будзе значна прасцей: мясцовыя краязнаўцы Уладзімір Скрабатун і Ала Вярцінская глыбока даследуюць архітэктурную спадчыну рэгіёна і падрыхтавалі спіс “закапанскіх” пабудоў у Глыбокім, якім трэба надаваць статус, навукова абгрунтаваўшы яго. У горадзе захаваліся комплексы дамоў па вуліцах Шпітальнай, Камуністычнай, Савецкай, Вольнай і Камсамольскай. Больш за тое, у Беразвеччы, што недалёка ад Глыбокага, сёння можна ўбачыць два будынкі былой доследнай ільностанцыі, пабудаваныя ў “закапанскім” стылі.

“Закапанская” архітэктура – з’ява не надта вядомая на Беларусі. Будынкі ў стылі Віткевіча перасталі будавацца з надыходам Другой сусветнай вайны. А ў савецкія часы на гэтых землях пачаў панаваць зусім іншы стыль. Да таго ж, шэраг навукоўцаў адмаўляецца прызнаваць прыналежнасць “закапанскага” стылю да беларускай дойлідства. “Закапанскі” стыль не толькі ў архітэктуры, але і ў эстэтыцы – гэта стыль, які ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя маніфеставаў вернасць палітычным і культурным традыцыям Рэчы Паспалітай, – кажа Алесь Белы. – Але ці яны абсалютна чужыя Беларусі? Хіба не тыя людзі, выхаваныя ў традыцыі шанавання “закапаншчыны”, закладалі і падмуркі і сучаснай беларускай культурнай традыцыі? Закапанэ было эстэтычнай сталіцай усяго польскамоўнага свету. Менавіта такой успрымалі яе Луцкевічы, Цётка і іншыя беларускія дзеячы пачатку ХХ стагоддзя. Спроба архітэктара Льва Вітан-Дубейкаўскага стварыць уласна беларускі архітэктурны стыльна рубяжы 1910-20-х гадоў – гэта, па сутнасці, “клон” “закапанскага” стылю, настолькі моцным было яго ўздзеянне на ўсіх людзей, якія чыталі па-польску”. Аднак ці варта разважаць на тэму “сваё ці чужое”, калі прыклады “закапанскага” стылю, у такой колькасці захаваныя на Беларусі, патрабуюць аховы?

 “Закапанскі” стыль у турызме

Каб захаваць “закапанскую” архітэктуру, аднаго статусу гістарычнай каштоўнасці мала. Варта падумаць аб практычным выкарыстанні гэтых аб’ектаў. Напрыклад, Юрмальская Дума, каб захаваць драўляную забудову ХІХ стагоддзя, прадае будынкі інвестарам пры ўмове, што пры рамонце яны не будуць змяняць знешні выгляд дамоў. Дарэчы, усім ім нададзены статус гістарычных каштоўнасцей. “Зрабіць у кожным з “закапанскіх” дамоў музей або іншую ўстанову культуры немагчыма, – разважае Алесь Белы. – У такой колькасці ўстаноў патрэбы няма, да таго ж, у хуткім часе паўстане пытанне рамонту, а дзяржава не здолее за кошт бюджэту ўтрымліваць такую колькасць будынкаў. Выйсце – размясціць у архітэктурных помніках аб’екты гандлю і сервіса, якія змогуць утрымліваць прыватнікі з надзейным фінансаваннем. Функцыя дзяржавы – абраць з прэтэндэнтаў-прыватнікаў найбольш надзейнага і кампетэнтнага, які б здолеў захаваць архітэктурнае аблічча “нестандартных” дамоў  у стане, блізкім да пачатковага”. Прыкладам таму можа стаць шэраг будынкаў у Навагрудку, дзе ў некаторых “закапанскіх” дамах зараз дзейнічаюць цырульня, кавярня, невялічкія крамы. Аднак ад ідэі стварэння музеяў і скансэнаў таксама не варта адмаўляцца. Напрыклад, глыбоцкія краязнаўцы прапанавалі стварыць у Беразвеччы музей лёну. У 20-х гадах тут была створана ільностанцыя, а глыбоцкі лён на той час лічыўся лепшым у Еўропе. На сёння ў Беразвеччы ад станцыі засталіся два дамы ў “закапанскім” стылі, якія чакаюць надання статусу архітэктурных помнікаў.

Больш за тое, будынак у “закапанскім” стылі – гэта прыклад экалагічнага дома, да якога імкнуцца ўладальнікі аграсядзіб. На беразе возера Войса пабудавана драўляная сядзіба ў “закапанскім” стылі. Яе дах цалкам пакрыты гонтам, а на вільчыку змешчаны герб Браслава. “Гонт – вельмі трывалы матэрыял, – распавядае гаспадар сядзібы прыватны прадпрымальнік Віталь Гаспаровіч. – На добра зроблены гонт майстры даюць гарантыю каля 70 гадоў”. Пры будаўніцтве гаспадар імкнуўся захаваць асаблівасці архітэктурнага стылю, які стварае непаўторнае аблічча Браслаўшчыны.

Гісторыкі падказваюць, што захаваліся шматлікія праекты 20–30-х гадоў для Браслаўскага, Пастаўскага, Нясвіжскага, Клецкага і іншых беларускіх раёнаў. Іх нават можна знайсці ў архівах Беларусі і скарыстацца імі. З’яўленне новых гатэльчыкаў, рэстаранаў, кавярань у “закапанскім” стылі, захаванне і практычнае выкарыстанне старых будынкаў магло б скласці своеасаблівы вобраз беларускіх курортных мястэчак.

 

 

 

 

 

 

https://www.traditionrolex.com/8