https://www.traditionrolex.com/8
Сядзібны дом Мержаеўскіх 2-я палова XVIII ст. Помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Двухпавярховы цагляны дом з невысокім вальмавым дахам. Цэнтр сіметрычна - восевай кампазіцыі палаца падкрэслены 4-х калонным порцікам з вялікім вынасам на галоўным фасадзе і глыбокімі рызалітамі на дваровым фасадзе. Дэкаратыўная пластыка фасадаў дасягаецца прафіляванымі цягамі, ліштвой, лапаткамі і рустам на кутах будынка. Планіроўка анфіладная з цэнтральнай групай парадных памяшканняў і вялікім вестыбюлем з двухбаковай лесвіцай. Пад будынкам - скляпы.
Да 1975 года ў будынку размяшчалася школа.
Гэты будынак быў прададзены на аўкцыёне за сімвалічны кошт - 35000 рублёў (адна базавая велічыня).
Ён будзе рэканструяваны салігорскім прадпрыемствам «Далмант». Плануецца, што руіны вельмі хутка ператворацца ў дом адпачынку для працаўнікоў праектных і будаўнічых арганізацый Беларусі. Пры гэтым мяркуецца захаваць  будынак у першапачатковым старадаўнім выглядзе.
https://www.traditionrolex.com/8