Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 669
Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 69
Дар'я ГУШТЫН
Маляўнiчы i: халодны вiльнюскi прыгарад
З'езд праходзiў за 60 кiламетраў ад Вiльнюса, у цэнтры адпачынку Дубiнгай, на маляўнiчым беразе возера Асвея. Драўляныя домiкi, лазня на беразе вадаёма, пакручастыя дарогi i рыбакi, якiя жэстамi прасiлi ў студэнтаў цiшынi. Халоднае надвор'е, вецер i восеньскi дождж крыху засмуцiлi ўдзельнiкаў, асаблiва тых, хто прыехаў з цёплай Фларэнцыi, але дзякуючы надвор'ю можна было адчуць спецыфiку Прыбалтыкi.
У Вiльнюсе, напрыклад, быў росквiт восенi: людзi паспешна стукалi абцасамi па мокрым асфальце, пераскоквалi цераз лужыны, хавалiся ад ветра ў каўнеры. Жоўтае i чырвонае лiсце чаплялася за колы валiзак, лётала ў паветры i надавала гораду яшчэ больш рамантыкi.
Складанасцi перакладу
Лiтоўская мова вельмi складаная. Тут не адшукаеш аналогiяў са знаёмай мовай, як памiж нямецкай i англiйскай. Максiмум што зразумела, дык гэта словы з лацiнскiм коранем. За ўвесь час знаходжання ў Лiтве, я вывучыла адно толькi 5 фразаў, шукаючы аналогii: "Сканаўс", падобнае да беларускага "сканаў", напрыклад, "смачна есцi!" У Вiльнюсе сталыя жыхары добра разумеюць рускую мову. Што да моладзi, то вельмi часта можна назiраць сiтуацыю, калi яны ўжо не разумеюць рускую мову, але яшчэ не ведаюць англiйскай. Прыгэтым чым далей ад сталiцы, тым больш гэта адчувальна. Горад Каўнас, якi знаходзiцца за 100 кiламетраў ад Вiльнюса, здзiвiў нас менавiта гэтым. Рускамоўных тут успрымаюць як турыстаў з Расii, якiх не вельмi любяць, бо яшчэ жывая памяць i крыўда пра савецкiя часы, але за кошт якiх зарабляюць добрыя грошы. Расiяне проста штурмуюць лiтоўскiя гандлёвыя цэнтры. На нашых вачах лiтаральна за 10 хвiлiн сталая пара проста ачысцiла прылаўкi з курткамi i пазнакай "SALE".
Дэбаты, дыскусii, iдэi
Сакрэты Вiльнюса
Гарадская гульня Da Vilno Code не толькi пазнаёмiла ўдзельнiкаў з горадам, але i раскрыла некаторыя таямнiцы. На працягу шасцi гадзiн па ўсiм горадзе бегалi шэсць каманд студэнтаў-беларусаў у пошуках сакрэтнага кода i падказкi на наступны раунд. Сакрэты, схаваныя ля фунiкулёра, якi падымае на вежу Гедымiна, сюрпрызы на гарадскiх клумбах, загадкi ў краiне мастацтва - раёне Ужупiс: Убачыць будынкi, разгадаць код, перамагчы, - такiя задачы былi перад удзельнiкамi. Тут важныя былi ўважлiвасць, iнтэлект i хуткасць. Сапраўдны азарт i радасць, калi каманда прыходзiць першай!
А пасля быў Нацыянальны мастацкi музей. Ад залы да залы змяняюцца эпохi i стылi. Вельмi шмат карцiн канца 90-х гадоў - пераасэнсаванне савецкага мiнулага, свабодны дух, парваная школьная форма пiянеркi як сiмвал новага часу. Галаграфiчныя i правакацыйныя карцiны сучаснасцi, фотаiнсталяцыi, эмоцыi i выяўленне аўтара, якi свабодны ад стэрэатыпаў. Кожная зала - новы стыль мастацтва i новы ўзровень будынка, што таксама вельмi арыгiнальна. Супрацоўнiкi музея не напружваюць забаронамi, i тут наўрад цi пачуеш на ўвесь музей пра тое, што "на рынку баклажаны танныя", як аднойчы я пачула ў беларускiм мастацкiм музеi.
Замест эпiлога
Знаёмства з краiнай, знаёмства з людзьмi, паказы фiльмаў, трэнiнгi, лекцыi, дыскусii, брэйн-рынг, бiльярд, боўлiнг i лазня, - усё гэта пакiнула найлепшыя ўражаннi. А выступ iнды-гурта "Фляўс i Кляйн" дадаў эксклюзiўнасцi ды прынёс атмасферу нейкага карпаратыву, калi дзякуючы цёплай атмасферы забываешся на халоднае надвор'е.
Начны Вiльнюс, нiбы апаясаны вялiкай навагодняй гiрляндай, развiтваўся з студэнтамi-беларусамi з усяго свету. А студэнты, якiя сталi такiмi блiзкiмi лiтаральна за тыдзень, дамаўлялiся на новую сустрэчу, хай сабе i праз год.