Беларуская Асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў запрашае ў падарожжы
20 жніўня пачынаецца вандроўка па Ракаўскіх ваколіцах. Экскурсанты наведаюць музей музычных інструментаў у вёсцы Барок, потым удзельнікам праграмы прапануецца дэгустацыя мёда ў адмысловым музеі ў вёсцы Цішкаўшчына.
А 3 верасня экскурсаводаў запрашаюць на малую радзіму Тадэвуша Касцюшкі – у Косава і навакольныя мястэчкі, а таксама ў Ваўкавыскі раён. У вёсцы Краскі ідзе актыўная рэканструкцыя палаца, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX-XX стст. Не абміне экскурсія і Ружаны, дзе аднаўляюць палац Сапегаў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне 8-029 573-18-40.