https://www.traditionrolex.com/8
Гiсторыя Нясвiжскага замка - гэта не толькi гiсторыя каменных сцен. Цiкавым чынам тут пераплялiся чалавечыя лёсы i з цягам часу абраслi легендамi i мiфамi.

Святлана КiРПА

n1 Гiсторыя Нясвiжскага замка - гэта не толькi гiсторыя каменных сцен. Цiкавым чынам тут пераплялiся чалавечыя лёсы i з цягам часу абраслi легендамi i мiфамi.

Радзiвiлы былi адным з самых магутных i ўплывовых родаў на Беларусi, у Лiтве i Польшчы. Велiзарныя багаццi былi сабраныя iмi больш чым за 300 гадоў у Нясвiжскiм замку. Першым з роду бясспрэчным гаспадаром у Нясвiжы стаў Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565), выдатны грамадскi i палiтычны дзеяч свайго часу. Ён пабудаваў тут сваю рэзiдэнцыю - драўляны замак - i заклаў пачатак бiблiятэчнага i архiўнага збору. Мiкалай Радзiвiл Чорны заснаваў таксама нумiзматычны кабiнет i загадаў зрабiць медаль са сваёй выявай, якi папоўнiў калекцыю. Пасля смерцi Мiкалая Радзiвiла Чорнага яго сын, Мiкалай Крыштоф Радзiвiл Сiротка (1549-1616), падзялiў у 1586 г. усё ўладаннi бацькi памiж сабой i братамi, стварыўшы тры буйныя ардынацыi - Алыцкую, Клецкую i Нясвiжскую. У 1583 годзе ў Нясвiжы пачалося будаўнiцтва мураванага замку пад кiраўнiцтвам iтальянскага манаха-езуiта Яна Марыi Бернардонi, якое было завершана ў 1616 г.

Нашчадкi Сiроткi працягнулi традыцыю збiрання калекцый. У 30-40-я гг. ХVii ст. Альбрэхт Уладзiслаў Радзiвiл (1589-1636), сын знакамiтага Сiроткi, запрасiў у замак шэраг мастакоў, якiя пачалi ствараць галерэю партрэтаў Радзiвiлаў. У Нясвiж сцякалiся падарункi ад параднёных сем'яў, ад манархаў, якiя iмкнулiся знайсцi падтрымку ў князёў Радзiвiлаў. Маёмасць атрымлiвалi ў спадчыну, жонкi прыносiлi яе ў пасаг. Значна павялiчылiся калекцыi нясвiжскiх Радзiвiлаў пасля скарачэння сямейных лiнiй алыцкiх i бiржанскiх Радзiвiлаў.

n2 Асаблiвую зацiкаўленасць сямейнай партрэтнай галерэяй выказала Ганна Катажына Радзiвiл з роду Сангушкаў, жонка Караля Станiслава (1669-1719), Viii ардынатара нясвiжскага. Лiчыцца, што менавiта па яе iнiцыятыве была заснавана так званая серыя партрэтаў Радзiвiлаў у лаўровым вянку. Пад кiраў-нiцтвам Ганны Катажыны была распачата праца над упарадкаваннем усяго збору Радзiвiлаў i яго рэстаўрацыяй.

Значнае павелiчэнне калекцыi адбылося ў 1740 г., калi ўнучка караля Яна iii Сабескага князёўна Марыя Каралiна дэ Булон перадала маёмасць Сабескiх Радзiвiлам. Мiхал Казiмiр Рыбанька (1702-1762), iХ ардынатар нясвiжскi, атрымаў у спадчыну маёмасць Жуклеўскiх i Данiловiчаў. Выкарыстоўваючы той факт, што ён з'яўляецца ўнукам сястры караля Катажыны з роду Сабескiх, Мiхал Казiмiр пачаў вывозiць з каралеўскага палацу падарункi караля i трафеi, здабытыя Янам iii Сабескiм у баях з туркамi. Так, паводле рэестра 1746 г., з каралеўскай рэзiдэнцыi ў Нясвiж было вывезена 289 адзiнак маёмасцi.

Па заказу Мiхала Казiмiра i яго жонкi Уршулi з Вiшнявецкiх у межах галерэi былi створаны тэматычныя комплексы партрэтаў. Ад iх атрымалi назву некаторыя залы, напрыклад, Гетманская, Вiшнявецкая. Таксама па загаду Рыбанькi Гiрш Лейбовiч стварыў альбом, якi быў выдадзены ў другой палове ХViii ст. i ўключаў у сябе 165 эстампаў рэпрадукцый карцiн, якiя захавалiся ў замкавай галерэi.

Цiкавай з'яўляецца i гiсторыя папаўнення бiблiятэчных збораў. Бiблiятэка камплектавалася рукапiсамi i выданнямi, прывезенымi з Еўропы, кнiгамi з друкарняў Вялiкага княства Лiтоўскага, у тым лiку з Брэсцкай i Нясвiжскай. Асобнай адзiнкай захоўвання з'яўляўся збор з Бельска-Падляшскага - "Бельская бiблiятэка", якi згаданая вышэй Ганна Катажына з роду Сангушкаў прынесла ў пасаг. Асобным зборам захоўвалася так званая бiблiятэка Флеменга, якую Радзiвiлы набылi пасля смерцi яе ўладальнiка, маршалка польнага графа Якуба Генрыха Флеменга (1667-1728). У 1749 г. для бiблiятэкi быў пабудаваны асобны будынак. Акрамя таго, у бiблiятэцы Нясвiжскай ардынацыi знаходзiўся аддзел рукапiсаў, дзе сярод iншых каштоўнасцей захоўвалiся 17 тамоў лiтоўскiх прывiлеяў у добра пераплеценых вокладках (Acta Tomiciana). iх перадаў Мiкалаю Радзiвiлу Чорнаму кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi Жыгiмонт ii Аўгуст у 1551 г.

У час вайны са Швецыяй, у 1706 г. Нясвiжскi замак быў абрабаваны шведамi. Нягледзячы на гэта, па iнвентару замка, якi быў складзены ў 1770 г., у Нясвiжы на той час налiчвалася 984 творы "на дрэве i палатне", больш за 20 000 тамоў кнiг i рукапiсаў. Зборы нумiзматычнага кабiнета складалi 13 252 адзiнкi захоўвання. Вось як апiсвае стан Нясвiжскага замку ў ХViii ст. вядомы расiйскi даследчык В.П. Сямёнаў: "Замок разделялся на 2 части - дворец и крепость; дворец состоял из 12 громадных зал, из которых каждая имела свое название. Здесь была кунсткамера с редкими произведениями искусств и художеств, арсенал с 84 щитами, 30 бронзовыми рыцарскими доспехами, большим количеством различных амуниций, охотничьих принадлежностей и ружей, затем хранилище древностей с гетманскими булавами, маршальскими посохами Радзивиллов, слитки серебра, найденные при раскопках в несвижской округе, нумизматическая коллекция, разные орнаменты и прочее".

Але была ў Радзiвiлаў i iншая скарбнiца. У радавым сховiшчы знаходзiлася большая частка сабранага Радзiвiламi багацця. Так, рускi князь М.В. Рапнiн, якi суправаджаў у 1785 г. апошняга караля Рэчы Паспалiтай Станiслава Аўгуста Панятоўскага на сейм у Гродна, у данясеннi iмператрыцы Кацярыне ii пiсаў: "Король заехал к К.С. Радзивиллу в Несвиж. После блестящего фейерверка и обеда на 300 персон король спустился в подземелье - фамильную сокровищницу. Он увидел слитки золота, сложенные до самого свода. Золота было сотни пудов, множество золотых вещей да 12 апостолов из этого металла и серебра, усыпанных драгоценными камнями". Адам Чартарыйскi, былы мiнiстр замежных спраў Расiйскай iмперыi, у мемуарах таксама ўдзяляе ўвагу Нясвiжу. Ён пiша, што ў 18 залах Нясвiжскага замку сабрана каштоўнасцей больш чым на 5 або 10 мiльёнаў дукатаў. Сярод iншых скарбаў прыгадвае Чартарыйскi i калекцыю з 12 апосталаў, пяць з якiх зроблены з чыстага золата. Надалей у сваiх мемуарах 12 залатых евангелiстаў прыгадваюць Мiхаiл Агiнскi, Уладзiслаў Сыракомля. Успамiнаюць пра радзiвiлаўскую скарбнiцу таксама А. Кiркор i П. Шпiлеўскi.

Першыя значныя страты замак панёс пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай у 1772 г. Яшчэ ў кастрычнiку 1770 г. Нясвiжскi замак занялi расiйскiя войскi пад камандаваннем генерал-маёра В. А. Кара. Самую каштоўную частку скарбаў, твораў старажытнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - зброю, вырабы з золата, срэбра i каштоўных камянёў - адправiлi ў Пецярбург, частку - у Смаленск. Быў адабраны i вывезены, а часткова патоплены, арсенал замка. Радзiвiлаўская бiблiятэка па загаду Кацярыны ii была дастаўлена А. И. Бiбiкавым у Санкт-Пецярбург i перададзена ў веданне iмператарскай Акадэмii навук. Былi канфiскаваны 14 892 кнiгi, якiя займалi 96 скрыняў (без улiку гравюр, планаў i нот), i размешчаны ў цэнтральнай частцы Кунсткамеры. Тут у 34 шафах бiблiятэка Радзiвiлаў захоўвалася на працягу ўсяго ХViii ст. як асобная калекцыя. З нагоды яе паступлення бiблiятэкар i. Бакмейстар запiсаў: ":полученное библиотекою в 1772 г. другое приращение, о котором никак умолчать не можно, превосходит все преждеупомянутые. Многочисленные собрания книг, хранимые в то время в Несвиже, что в Литовском княжестве, привезено и приобщено к нашему".

Пасля канфiскацыi маёмасцi ў 1772 г. Радзiвiлы зноў запоўнiлi сваю скарбнiцу каштоўнасцямi. Новыя рабункi адбылiся ў Нясвiжскiм замку ў канцы кастрычнiка 1812 г.

У 1790 г. пасля смерцi Караля Станiслава Радзiвiла - Пане Каханку - Хi ардынатарам нясвiжскiм стаў яго пляменнiк Дамiнiк Радзiвiл (1786-1813). Палымяны патрыёт, як большасць моладзi таго часу, Дамiнiк марыў аб адраджэннi Рэчы Паспалiтай i звязваў надзеi на гэта з постаццю Напалеона, французскага iмператара. У 1812 г. Дамiнiк падпiсаў акт Галоўнай канфедэрацыi, пасля чаго прыняў актыўны ўдзел у паходзе французаў на Расiю. Дамiнiк быў мужным чалавекам, але, на жаль, Нясвiжскаму замку мужнасць гэта дорага каштавала. Калi французскiя войскi пачалi адступаць, Дамiнiк Радзiвiл, не жадаючы прасiць лiтасцi ў расiйскага iмператара, падаўся на Захад.

Адступленне было iмклiвым. У пачатку лiстапада армiя Напалеона пасля цяжкiх паражэнняў, галодная i стомленая, беспарадкава падыходзiла да межаў Мiнскай губернi. У той жа час з паўднёвага захаду на Мiнск iшла Дунайская армiя адмiрала П.В. Чычагава. Дамiнiк Радзiвiл, вельмi спяшаючыся, на некалькi гадзiн заехаў у замак. Аддаўшы шэраг загадаў упраўляючаму замкам Альбрэхту Бургельскаму адносна маёмасцi, Дамiнiк з'ехаў у напрамку Вiльнi.

Усе даследчыкi аднадушна сцвярджаюць, што Дамiнiк загадаў пагрузiць на абозы найбольш каштоўную маёмасць i адправiць яе з Нясвiжу да Вiльнi. 30 кастрычнiка Нясвiж заняў корпус генерала С.А. Тучкова, якi ўваходзiў у склад 3-й Заходняй армii П.В. Чычагава. Замак быў заняты авангардным Татарскiм палком пад камандаваннем Карла Кнорынга.

У гэты час камандзiр 14-га егерскага палка А. Красоўскi даносiў вышэйшаму начальству: "Неприятель не ожидал атаки и очистил город, в котором нашли более чем на миллион ценностей, бриллиантов и жемчугов, награбленных в Москве и привезенных на сохранение в Несвиж". Расiйскi пiсьменнiк М. Кажарынаў у адным са сваiх твораў "Апошняя авантура Банапарта" распрацоўваў версiю аб тым, што частка iмператарскага абозу з "маскоўскай здабычай" рухалася далёкiмi тыламi i паспела дайсцi толькi да Нясвiжа. Але хутчэй за ўсё гэта было прыдумана расiйскiм вышэйшым камандаваннем для апраўдання рабаўнiцтва iмi Нясвiжскага замка. Калi яны забiраюць "сваё", цi ж будзе гэта злачынствам?

Распачаў рабаванне радзiвiлаўскiх калекцый у той трагiчны год генерал К. Кнорынг, якi забраў з замка старажытныя дываны, гадзiннiкi, антычныя творы, музычныя iнструменты, адзенне. Пасля яго справу працягнуў генерал С. Тучкоў, якому засталiся яшчэ "розныя брыльянты, срэбныя i залатыя вырабы, а таксама iншыя рэчы". Пасля да iх далучыўся адмiрал П. Чычагаў. У Пецярбург было вывезена 11 скрыняў радзiвiлаўскiх багаццяў (у тым лiку меч i капялюш з перламi караля Яна III Сабескага, падараваныя Папай Рымскiм Iнакенцiем ХI, фарфор, творы еўрапейскага жывапiсу, зброя, рыцарскiя даспехi, нумiзматычныя калекцыi). 9 студзеня 1813 г. адмiрал П. Чычагаў аддаў загад размеркаваць частку скарбу, нарабаванага ў Нясвiжскiм замку. Старажытныя медалi i манеты былi перададзены ў Харкаўскi унiверсiтэт. Царкоўныя рэчы адпраўлены ва Успенскi сабор у Маскве. "Самые редкости и древности" паступiлi ў распараджэнне саветнiка Д.Валуева. "Все прочия" П. Чычагаў загадаў прадаць з аўкцыёну. Згодна са сведчаннем упраўляючага замку А. Бургельскага, праз месяц Тучкоў зноў з'явiўся ў Нясвiжы i працягнуў рабаўнiцтва. Ён браў усё, што знайшлося ў сховiшчах, - дываны, зброю, даспехi, паляўнiчыя стрэльбы, люстэркi, карэты, "обитие" са сцен, нават фiранкi з вокнаў. Усяго было нарабавана на 10 мiльёнаў польскiх злотых.

Упраўляючы А. Бургельскi пражыў яшчэ 13 год пасля падзей 1812 года. Ён не быў павешаны на iтальянскай студнi, як пiша пра гэта ў сваiх шматлiкiх кнiгах К. Шышыгiна-Патоцкая. i нават не быў расстраляны ля сцен замку, як сведчыць аб тым доктар фiлалагiчных навук А. Ненадавец. Згодна рапарту А. Бургельскага ад 5 студзеня 1813 г., была пачата крымiнальная справа аб рабаваннi Нясвiжскага замка. Загадам фельдмаршала М.i. Кутузава С.А. Тучкоў быў вызвалены ад пасады i апынуўся пад следствам. Разгляд справы расцягнуўся да 1826 г., пакуль Аўдытарскi дэпартамент не вынес канчатковае рашэнне: "...генерал-майор Тучков ни в каких злоупотреблениях или покорыстаниях не доказан...".

Дамiнiк Радзiвiл, ад'ехаўшы з Нясвiжа, удзельнiчаў у бiтвах каля гарадоў Лютцэн, Райхэнбах, Дрэздэн, Лейпцыг. Падчас атакi пад Ганау ён быў смяротна паранены i 11 лiстапада 1813 г. ва ўзросце 27 гадоў памёр на левым беразе Рэйна паблiзу Лаўтрэкена. Адважнага i таленавiтага кавалерыста высока цанiлi i Напалеон, i "кароль коннiцы" Мюрат. Дамiнiк Радзiвiл быў кавалерам i афiцэрам ордэна Ганаровага легiёна, ганаровым мальтыйскiм кавалерам. Быў узнагароджаны баварскiм ордэнам Св. Хуберта, крыжам Virtuti Militari, ордэнам Св. Яна Ерусалiмскага.

Пасля падзей 1812 г. згодна з царскiм загадам нясвiжская ардынацыя была перададзена ва ўласнасць прускай лiнii Радзiвiлаў. Хii ардынатарам нясвiжскiм стаў Антонi Радзiвiл (1775-1832), прускi наместнiк у Вялiкiм княстве Познанскiм, музыкант i кампазiтар. Пасля яго смерцi тытул Хiii ардынатара нясвiжскага перайшоў да яго сына Фрыдэрыка Вiльгельма Паўла (1797-1870), вядомага прускага генерала. Але i бацька, i сын мала цiкавiлiся нясвiжскай маёмасцю i нiколi не былi ў Нясвiжы.

Радзiвiлаўскiя багаццi, якiя засталiся без пiльнага гаспадара, працягвалi раскрадаць. Граф Людвiг Леан Вiтгенштэйн, якi быў жанаты на дачцы Дамiнiка Радзiвiла, Стэфанii, перавёз у маёнтак Веркi пад Вiльняй рыцарскiя даспехi з Нясвiжскага замка. Калекцыю заходнееўрапейскага жывапiсу забралi да сябе ў Прусiю Радзiвiлы па прускай лiнii.

Толькi ў 1875 г. Антонiй Фрыдэрык Радзiвiл (1833-1904), ардынатар нясвiжскi, клецкi i давыдгарадоцкi, вырашыў разам з жонкай Марыяй Даратэяй пераехаць з Прусii ў Нясвiж на пастаяннае месца жыхарства. З гэтага часу пачынаюцца планамерныя работы па рэстаўрацыi замка. А зрабiць трэба было шмат.

Вось як апiсваў стан замка Уладзiслаў Сыракомля, вядомы дзеяч беларускай i польскай лiтаратуры, якi служыў у Антонiя Радзiвiла сакратаром: "У некаторых залах на сценах, абабiтых некалi багатымi дыванамi цi аздобленых ад столi да падлогi суцэльнымi люстэркамi, чаго цяпер i следу не засталося, раскiданы там-сям старажытныя карцiны, iх больш за ўсё на чацвертым паверсе ў асобнай зале, названай сёння гучна Карцiннай галерэяй. Сэрца сцiскаецца, калi глядзiш на многiя з тых карцiн, асаблiва калi зойдзеш у галерэю, дзе выдатныя палотны, каштоўныя i з боку мастацкай вартасцi, i як дарагiя памяткi, што захавалi для нас вобразы гiстарычных асоб, старасвецкiя ўборы альбо асобныя падзеi мiнулага, - без парадку, без рам, без надпiсаў вiсяць на сцяне, чакаючы лепшых часоў, альбо, разасланыя на падлозе, марнеюць на нашых вачах, аблазяць, абвяшчаючы аб хуткай сваёй гiбелi".

Яшчэ ў 1857 г. быў складзены iнвентар карцiн. Згодна яму, у замку на той час знаходзiлася ўсяго 213 палоцен, большая частка якiх была, зразумела, у дрэнным стане. Праца над рэстаўрацыяй была даручана не толькi мясцовым мастакам, але i вядомым спецыялiстам. Так, на працягу 1867-1890 гг. для Радзiвiлаў працаваў знакамiты варшаўскi рэстаўратар Гельёдар Гумiнскi. Крыху пазней яго працу працягнуў Казiмiр Пахвальскi.

Падчас рэстаўрацыi былi адноўлены амаль усе ўнутраныя пакоi замка. У 1878 г. быў закладзены новы парк на месцы былога, якi часткова знiшчылi расiйскiя салдаты падчас ваенных дзеянняў 1812 г.

У 1905 годзе, ужо пасля смерцi Антонiя Радзiвiла, Марыя Даратэя распачала справу вяртання нясвiжскiх скарбаў, якiя былi перавезены ў Пецярбург у 1812 г.

Радзiвiлам найперш неабходна было даказаць, што гэта менавiта тыя рэчы, якiя належалi княжацкай фамiлii. Для доказу былi прадстаўлены копii нясвiжскiх iнвентароў, выкарыстаны дакументы, данясеннi, даклады, складзены новыя рэестры ў самiм Эрмiтажы. Згодна iм, упаўнаважанаму прадстаўнiку княгiнi Марыi Даратэi Радзiвiл доктару Б. Пульяноўскаму былi перададзены экспанаты пад 48 нумарамi. Гэта былi далёка не ўсе рэчы, вывезеныя ў 1812 г., але ўсё ж такi тое вяртанне стала маленькай асабiстай перамогай Марыi Даратэi.

У 1904 г. чарговым ардынатарам нясвiжскiм стаў сын Антонiя Фрыдэрыка Ежы (1860-1914). ХVi i апошнiм ардынатарам нясвiжскiм быў яго сын Альбрэхт Радзiвiл (1885-1935), больш вядомы як князь Аба. Знакамiты палiтычны i грамадскi дзеяч Польшчы, ён некаторы час падтрымлiваў Ю. Пiлсудскага, якi нават наведаў Нясвiж 26 кастрычнiка 1926 г.

Першая сусветная вайна не прынесла Нясвiжу значных страт. Нi аўстра-венгры, нi палякi, нi расiйскiя войскi (карнiлаўцы), якiя ў розныя часы кватэравалi ў замку, амаль нiчога не кранулi. А вось у пачатку 1919 г. у Нясвiж прыйшла савецкая ўлада i гаспадаром у замку стаў таварыш Салдатаў.

Было ўстаноўлена, што падчас гаспадарання таварыша Салдатава з замка знiклi "ўсе каштоўнасцi, неацэнныя рэчы мастацтва, цудоўныя габелены i другiя скарбы, якiя не маюць кошту". Следчая камiсiя гэтак i не даведалася, куды падзелiся нясвiжскiя скарбы. Хоць "товарищ" Салдатаў i яго спадручнiкi панеслi заслужаную кару, "але разрабаваныя скарбы засталiся неадшуканымi". У 1928 г. урад СССР згодна артыкулу ХI Рыжскай дамовы 1921 г. перадаў Польшчы частку нясвiжскiх скарбаў, вывезеную ў Расiю ў 1792 i 1812 гг. Але i гэтыя скарбы ў 1939 г. былi разрабаваны.

Паводле пастановы ЦК КП(б)Б замак перайшоў да аўтадарожнага тэхнiкума, бiблiятэка i архiў перададзены Акадэмii навук БССР, 264 карцiны (з iх 84 партрэты Радзiвiлаў), слуцкiя паясы, мэбля - Дзяржаўнай карцiннай галерэi ў Мiнску, гарматы, даспехi ХVI ст., зборы зброi - Беларускаму дзяржаўнаму музею i кiнастудыi "Савецкая Беларусь", экспанаты паляўнiчай залы - Беластоцкаму дзяржаўнаму музею, касцюмы - Дзяржаўнаму тэатру оперы i балета Беларусi.

Частка нясвiжскiх калекцый вельмi спадабалася расiйскiм навукоўцам. Так, у 1940 годзе экспедыцыя Дзяржаўнага гiстарычнага музея ў Маскве забрала з Нясвiжскага замка слуцкiя паясы, карцiны, "цудоўнай работы крэсла з косцi рагоў аленя". Частка архiва i бiблiятэка, памер якой вызначылi не па колькасцi адзiнак захоўвання, а па вазе - 60 тон, была перададзена ў АН БССР. Нешта прадалi праз "дзяржаўны" гандаль. Падчас вайны фашысты вывезлi ў Германiю карцiны з нясвiжскай галерэi, якiя раней былi перададзены ў музеi Мiнска, а таксама архiў i бiблiятэку Радзiвiлаў. Частка карцiн пасля вайны была адшукана i вярнулася ў Мiнск у пашкоджаным стане. Аднак партрэты князёў Радзiвiлаў аказалiся не патрэбныя савецкай рэспублiцы. Таму ў 1950 г. 63 партрэты былi перададзены Музею Нарадоваму ў Варшаве. Радзiвiлаўскi архiў з Германii паступiў у Нацыянальны архiў БССР, а кнiгi - у фундаментальную бiблiятэку Акадэмii навук БССР.

На працягу ўсёй сваёй гiсторыi Нясвiжскi замак зведаў шмат узлётаў i падзенняў. На падставе такiх збораў, як радзiвiлаўскiя, у многiх краiнах Еўропы ў ХХ стагоддзi складалiся нацыянальныя музеi. На жаль, замку князёў Радзiвiлаў у мiнулым стагоддзi быў наканавы iншы лёс. Але будзем спадзявацца, што гiсторыя Нясвiжскага замка як аднаго з найлепшых музеяў Еўропы яшчэ толькi пачынаецца.

https://www.traditionrolex.com/8