https://www.traditionrolex.com/8
<p>Аляксандр Доўнар, кандыдат гiстарычных навук, супрацоўнiк Акадэмii навук, даследчык гiсторыi Белавежскай пушчы XVI-XVIII стагоддзяў. Працуе ў архiвах Вiльнi над яшчэ не вядомымi старонкамi нашай гiсторыi. У насычаным рабочым графiку стаiць i навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 600-годдзю Белавежскай пушчы.</p>

dov1 Аляксандр Доўнар, кандыдат гiстарычных навук, супрацоўнiк Акадэмii навук, даследчык гiсторыi Белавежскай пушчы XVI-XVIII стагоддзяў. Працуе ў архiвах Вiльнi над яшчэ не вядомымi старонкамi нашай гiсторыi. У насычаным рабочым графiку стаiць i навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 600-годдзю Белавежскай пушчы. Аляксандр Барысавiч на адзiн дзень завiтаў у Мiнск, дзе мы змаглi сустрэцца i паразмаўляць з iм.

- Вам, напэўна, шмат прыходзiцца падарожнiчаць, каб працаваць над гiсторыяй Белавежскай пушчы?

- Так, дакументы, якiя датычацца гiсторыi Белавежскай пушчы, знаходзяцца ў розных месцах. Яны ёсць i ў Кракаве, i ў Варшаве, i ў Вiльнi, i ў Санкт-Пецярбургу, i ў Маскве, i ў нас у Мiнску, i ў Гродна, i нават у Кiеве. Гэта толькi тое, што вядома. А колькi яшчэ невядомага, якое чакае свайго часу адкрыцця! Раней дакументы, якiя тычылiся Белавежскай пушчы, захоўвалiся ў самой пушчы. Справа ў тым, што ў Берасцейскай эканомii, якой падпарадкоўвалася Белавежская пушча, быў свой архiў. У эканомii iснавала ўласная адмiнiстрацыя. i кожны прадстаўнiк гэтай адмiнiстрацыi мог забiраць дакументы да сябе, а пасля забыцца аддаць. Таму зараз яны настолькi раскiданыя.

- Кажуць, што першыя згадкi пра Белавежскую пушчу сустракаюцца яшчэ ў Тацыта?

- Ведаеце, там не напiсана, што гэта Белавеж. Ёсць меркаванне, што нiбыта раней Белавежская пушча была вялiкая, яе тэрыторыя даходзiла да Мiнска i гэтак далей. Я вам магу сказаць: не было такога. Межы геаграфiчнага аб'екта звычайна стабiльныя. i яны не вельмi змяняюцца. Так, лес, можа, i быў, але калi казаць менавiта пра Белавежскую пушчу, дык яна i тады iснавала прыблiзна ў сучасных межах. З XV стагоддзя так дакладна. У ХiХ стагоддзi, пасля паўстання 1830 года, у князёў Тышкевiчаў, якiя прынялi ўдзел у паўстаннi, была канфiскавана iх маёмасць, менавiта маёнтак Свiслач. Пасля частку Свiслацкай пушчы, якая знаходзiлася на мяжы з Белавежскай, далучылi да апошняй. Вось гэта дакладныя звесткi пра пашырэнне тэрыторыi пушчы. А больш нiякiх вялiкiх змен не было.

- Чаму ж менавiта 1409 год лiчаць датай заснавання Белавежскай пушчы?

dov2 - Тут наконт 1409 года даволi загадкавая гiсторыя. Раней казалi пра 1000-годдзе, пра тое, што iпацьеўскi летапiс згадвае Белавежскую пушчу, у якой палявалi галiцка-валынскiя князi. На самой справе ў iпацьеўскiм летапiсе - гэта часы Кiеўскай Русi - канкрэтнай згадкi Белавежы цi Белавежскай пушчы няма. Там ёсць населены пункт Белавеж. Але толькi на Украiне месцаў з такiмi назвамi каля дзесятка. Дакладна называецца Белавеж як менавiта Белавежская пушча толькi пад 1409 годам. Гэтыя звесткi захавалiся ў Хронiцы Яна Длугаша. У той час у Польшчы кiраваў Ягайла, а ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм - Вiтаўт як яго намеснiк. iшла падрыхтоўка да ваенных дзеянняў з крыжакамi. У 1409 годзе Ягайла i Вiтаўт сустрэлiся ў Берасцi, каб абмеркаваць на тайнай нарадзе ваенныя планы. Нiякiх пiсьмовых дакументаў тады падпiсана не было. Пасля таго, як яны ўзгаднiлi свае планы, Вiтаўт паехаў назад у Лiтву, у бок Коўна i Трокаў, рыхтавацца да ваенных паходаў, а Ягайла, пакiнуўшы Берасце, накiраваўся ў бок Камянца, а адтуль да Белавежскай пушчы. i, як пiша хранiст, паляваў 8 дзён на Белавежы за ракой Лясной. Геаграфiчна - гэта якраз трапляе ў межы сучаснай Белавежскай пушчы. Каля Камянца знаходзяцца рака Лясная i непасрэдна сама Белавеж. Карацей, гэта першая дакладная згадка геаграфiчнага пункта Белавеж i самой Белавежскай пушчы.

- А з якога тэрмiну можна казаць пра iснаванне запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы?

- Ведаеце, тут пытанне ў тэрмiналогii. Што такое запаведнасць i што такое ахоўны рэжым? Вось зараз Белавежская пушча не запаведнiк, як мяркуюць многiя, а нацыянальны парк. Гэта адна з разнавiднасцяў запаведнага рэжыма, але не запаведнiк. Фактычна запаведнiк у Белавежы быў створаны ў 1939 годзе. i то перад вайной яго хацелi адмянiць, таму што патрэбна было дрэва. А запаведнiк не даваў магчымасцi праводзiць вырубкi. Таму лепш гаварыць пра ахоўны рэжым. iснаванне ахоўнага рэжыму ў Белавежскай пушчы можна аднесцi да моманту першай згадкi. Таму што, калi пад 1409 годам хранiст пiша аб паляваннi Ягайлы на Белавежы за ракой Лясной, то ў другой згадцы, якая сустракаецца зноў жа ў Длугаша, паведамляецца пра паляванне караля польскага i вялiкага князя лiтоўскага ўжо ў 1426 годзе. Справа была ў тым, што ў 1426 годзе на тэрыторыi Кароны Польскай пачалася эпiдэмiя чумы i Ягайла разам з сям'ёй хаваўся ад гэтай жудаснай хваробы ў Вiльнi. Калi сiтуацыя палепшылася, ён, вяртаючыся ў Кракаў, па дарозе завiтаў у Белавеж. Тагачасная дарога Вiльня-Кракаў якраз праходзiла па гэтых мясцiнах. Было арганiзавана паляванне на мядзведзя, падчас якога Ягайла зламаў нагу. Яму, дарэчы, на той час было ўжо больш за 70 год. i вось у другой згадцы напiсана, што ён не проста паляваў на дадзенай тэрыторыi, а паляваў у "водступах на Белавежы". Водступ - гэта ўжо спецыяльна абсталяванае месца для палявання. Калi ёсць спецыяльнае месца, тады ёсць i нейкая гаспадарчая дзейнасць, а значыць, ёсць яго ахова, патрэбная, каб абаранiць ад палявання iншых. З гэтага часу можна казаць пра ахоўны рэжым у Белавежскай пушчы, якi пазней вылiўся ў запаведны. Проста ў той час у XV-XVII стагоддзях не было патрэбы ў запаведнасцi. Тады нават зубры жылi не толькi ў Белавежскай пушчы. Я вось зусiм нядаўна знайшоў звесткi, што ў канцы XVII стагоддзя, а дакладней у 1696 годзе зубры згадваюцца ў лясах Крычаўскага староства. i можна дакладна сказаць, што на пачатку XVI стагоддзя зубры вадзiлiся ў Белавежскай пушчы, у Гродзенскай Пушчы на тэрыторыi Беларусi i ў Гродзенскай пушчы, якая была каля Вiльнi. Гэта ў дзiкiм стане. А ў звярынцах яны iснавалi шмат дзе. У 1639-1641 гадах была праведзена праверка дзяржаўных ляснiцтваў, так званай ардынацыi пушч. У той час зубры згадваюцца ўжо толькi ў Белавежскай i ў Гродзенскай пушчах. А пасля Гродзенскую пушчу пачалi высякаць, i зубр там таксама знiк.

- А каму падпарадкоўвалася Белавежскае ляснiцтва?


- Трэба зазначыць, што ляснiцтва ў часы Вялiкага княства Лiтоўскага называлася Белавежска-Камянецкае. У XVI-XVII стагоддзях ляснiчы падпарадкоўваўся лоўчаму Вялiкага княства Лiтоўскага i падскарбiю. Гэтая пасада адпавядае сучаснаму мiнiстру фiнансаў. Пасля ляснiчы падпарадкоўваўся непасрэдна каралю. У пачатку XVII стагоддзя Белавежскае ляснiцтва было далучана да Берасцейскай эканомii, а ў канцы XVIII стагоддзя створана асобнае Берасцейскае ляснiцтва, часткай якога стала Белавежская пушча. Белавежскi ляснiчы падпарадкоўваўся берасцейскаму. Такая iснавала схема. А вось асноўнай задачай ляснiцтва было захаваць пушчу для палявання. Яшчэ Белавежская пушча выкарыстоўвалася як месца зiмоўкi войскаў падчас шматлiкiх войнаў, якiя вяла Рэч Паспалiтая. У тыя часы не iснавала казармаў i войскi раскватэроўвалi ў нейкiх дзяржаўных маёнтках, якiя iх i ўтрымлiвалi. Так, напрыклад, у XVIi стагоддзi ў часы iнфлянцкiх войн, у Белавежскай пушчы размяшчалiся войскi, якiя сваёй стаянкай нанеслi вялiкую шкоду. Вядома, што пасля iх адыходу белавежскi ляснiчы Фiлiп Махвiч укладваў свае асабiстыя грошы, каб аднавiць гаспадарку. За гэтую самаадданую натхнёную працу яму была прызначана цiкавая ўзнагарода. У абавязкi ляснiчага ўваходзiла штогадовая справаздача аб усiх атрыманых прыбытках з пушчы, якiя адпраўлялiся ў дзяржаўны скарб. Дык вось Фiлiпу Махвiчу было дазволена на працягу двух год прыбыткi ад Белавежскага ляснiцтва пакiдаць сабе. У часы патопа ў 1654 годзе Брэст быў узяты шведскiмi i трансiльванскiмi войскамi. iзноў жа Белавежская пушча стала месцам побыту вайсковых частак падчас зiмы. Як сведчаць дакументы, тут стаялi венгерскiя войскi. Захаваўся iнвентар 1670 года ляснiчага двара, у якiм ёсць цiкавыя звесткi. Пры апiсаннi адной печы згадваецца, што кожная кафля, якая аблiцоўвала печ, пасярэдзiне была прастрэлена куляй. Напэўна, салдатам не было як бавiць час, i яны стралялi ў кафлю. Дарэчы, сам гэты iнвентар таксама вельмi цiкавы. У iм дадзена апiсанне дома ляснiчага, будынкаў двара, дзе яны знаходзiлiся. Гэта быў фальварак Янава каля сучаснай вёскi Дзiмiтравiчы. Дык вось, там згадваюцца сады, у якiх раслi вiшнi, грушы, слiвы. Паводле iнвентара, грушы i слiвы памерзлi, а вiшнi засталiся. Выклiкае таксама здзiўленне згадка пра каменны компас, якi стаяў пасярод двара ў фальварку. Для чаго ў Белавежскай пушчы быў патрэбны компас - невядома. Калi б гэта быў сонечны гадзiннiк, дык так i было б напiсана. А тут згадваецца менавiта компас. Да таго ж каменны!

- i ён не захаваўся?

- Не, ад гэтага фальварка ўвогуле нiчога не засталося. Цяпер там поле. Яшчэ ў ХiХ стагоддзi ён iснаваў. Але пасля хутчэй за ўсё згубiў сваю гаспадарчую значнасць i знiк.

Увогуле на тэрыторыi Белавежскай пушчы фальваркаў, якiя належалi шляхце, не iснавала. Землi пушчы каралi Рэчы Паспалiтай не раздавалi. Але часам надавалi права карыстацца зямлёй. Напрыклад, ёсць звесткi, што ў XVI стагоддзi далi 20 валок на карыстанне. Калi казаць пра гаспадарчую дзейнасць, звязаную з пушчай, дык трэба згадаць пра так званую сiстэму "ўваходу". Справа ў тым, што тэрыторыя лесу належала аднаму ўласнiку, у да-дзеным выпадку дзяржаве, а прыватныя асобы мелi права туды "ўваходзiць" i браць нейкiя прыродныя багаццi. Дарэчы, сiстэма "ўваходу" склалася гiстарычна. Адна са схемаў была такая: Белавежская пушча была дзяржаўным лесам, каля яе знаходзiлiся вёскi, якiя таксама былi дзяржаўныя. Пасля вялiкi князь лiтоўскi дарыў гэтую вёску ў прыватныя рукi. Так, напрыклад, Вярховiчы былi падараваны пiсару Копцю.

Разам з вёскай дарылiся i яе жыхары. Сяляне, калi яны былi дзяржаўнымi, мелi права карыстацца борцямi ў Белавежскай пушчы, касiць сена на пэўнай тэрыторыi. Пасля таго, як вёска станавiлася прыватнай, усе ранейшыя правы пераходзiлi i да новага гаспадара. Таму сяляне па-ранейшаму маглi ўваходзiць у Белавежскую пушчу i карыстацца сенажацямi, нарыхтоўваць дрэва для сваiх пабудоў. Толькi для пабудоў, бо на продаж высякаць лес было забаронена. iснаваў дазвол на рыбную лоўлю, калi была такая магчымасць. Але ўся дзейнасць такога характару была дазволена толькi на той тэрыторыi, з якой сяляне карысталiся раней, не болей. Адмiнiстрацыi Белавежскай пушчы было невыгадна, калi на яе тэрыторыi гаспадараць iншыя людзi, таму яна ўвесь час iмкнулася нейкiм чынам абмежаваць гэтыя правы. У 1631 годзе ў пушчы здарыўся вялiкi пажар, якi не сумелi пагасiць. Справа была ў тым, што жыхары суседняй з пушчай вёскi маглi пасвiць жывёлу на тэрыторыях, прыналежных да пушчы. Звычайна на выган адпраўлялi жывёлу вельмi рана ранiцай, калi было яшчэ халодна. i пастухi, каб сагрэцца, раскладвалi вогнiшча, што i стала прычынай узгарання. Вось каб такiх iнцыдэнтаў болей не было, адмiнiстрацыя Белавежскай пушчы iмкнулася абмежаваць сялян. Але шляхецкiя правы - гэта шляхецкiя правы, i iх нiхто не мог адмянiць. Толькi ў сярэдзiне XVIII стагоддзя Антонiй Тызенгауз, падскарбiй надворны Вялiкага княства Лiтоўскага, узяў на сябе смеласць i адмянiў iх. Абураныя шляхцiчы судзiлiся, каб вярнуць гэтыя "ўваходы" з канца 60-х гадоў XVIII стагоддзя да пачатку ХiХ, але iм гэта так i не ўдалося. А ўжо пасля адмены "ўваходаў" замест гэтай сiстэмы была распрацавана практыка, калi пры неабходнасцi заключалася дамова, плацiлiся грошы, атрымлiваўся квiток, i тады ўжо можна было карыстацца. Плюсам такой сiстэмы было тое, што адмiнiстрацыя ляснiцтва ведала, што ў пэўным месцы ў пэўны час будзе нешта праводзiцца. А падчас iснавання права "ўваходу" кантраляваць гэтую дзейнасць было немагчыма.

- Увогуле цi часта здаралiся пажары ў Белавежскай пушчы?

- На гэта даволi складана адказаць, звестак засталося няшмат. Вось пра адзiн выпадак я ўжо гаварыў. У 1739 годзе згадваецца, што ў двух водступах некаторая частка дрэваў была абгарэлая. Гэта сведчыць аб тым, што пажар быў, але яго ўдалося патушыць. У 1631 годзе пажар дайшоў да ракi i толькi такiм чынам спынiўся. У 1811 годзе была вялiкая засуха i пажар у Белавежскай пушчы палыхаў некалькi месяцаў. На яго тушэнне былi кiнуты вялiкiя сiлы, але пакуль не пайшоў дождж, зрабiць нiчога не змаглi.

- Што, на вашую думку, складае унiкальнасць Белавежскай пушчы?


- Ведаеце, унiкальнасць пушчы заключана галоўным чынам у тым, што з моманту свайго з'яўлення ў пiсьмовых крынiцах яна захавалася як суцэльны геаграфiчны аб'ект. Белавежскае ляснiцтва iснавала i ў часы Вялiкага княства Лiтоўскага, i ў перыяд Расiйскай iмперыi, i ў гады так званай другой Рэчы Паспалiтай, якая была памiж дзвюма сусветнымi войнамi, i ў Савецкiм Саюзе. На працягу ўсяго гэтага часу пушча з'яўлялася цэласнай гаспадарчай адзiнкай. Падзелена яна была толькi пасля Другой сусветнай вайны. Але, нягледзячы на гэты падзел, пушча так i засталася адзiным арганiзмам. Нават даследаваць яе гiсторыю больш проста i эфектыўна разам з польскiмi калегамi. Дарэчы, вось зусiм нядаўна быў такi выпадак: я паехаў у Львоў, каб папрацаваць над дакументамi, звязанымi з Белавежскай пушчай, i там у архiве сустрэў свайго польскага калегу, якi наведаў Львоў з той жа мэтай. Я ведаў па публiкацыях савецкiх гiсторыкаў Тахiлевiча i Чулая, што ў архiве Львова ёсць звесткi пра падлiк зуброў, якi праводзiўся ў Белавежскай пушчы ў 1784 годзе. Я ледзь знайшоў гэты дакумент. Справа ў тым, што спасылкi рабiлiся ў 60-я гады, а за гэты час нумерацыя архiўных спраў змянiлася. Зноў адкрыты дакумент мы з польскiм калегам сфатаграфавалi. Так i атрымоўваецца, што дадзеныя знайшлi ўкраiнскiя даследчыкi, а ў навуковы ўжытак увялi беларускiя i польскiя навукоўцы.

Гутарыла Святлана КiРПА

https://www.traditionrolex.com/8