https://www.traditionrolex.com/8
<p>На мой погляд, працаваць у выхадныя – сапраўднае злачынства! Я сцвярджаю гэта як экскурсавод, праца якога ў сезон прыпадае акурат на гэтыя дні. Вы заўважылі, што на выхадныя звычайна надвор'е – самае тое? Вы заўважылі, што менавіта ў гэты дзень усе вашыя сябрукі і сяброўкі  маюць магчымасць кудысьці выехаць, скласці вам кампанію? Таму жадаю ўсім мужнасці, каб хоць раз махнуць рукой на до-оўгі спіс быццам бы неабходных справаў – і зрабіць тое, аб чым вы падсвядома мроілі ў апошнія хвіліны перад сном...</p>

Раман АБРАМЧУК

RomPort На мой погляд, працаваць у выхадныя – сапраўднае злачынства! Я сцвярджаю гэта як экскурсавод, праца якога ў сезон прыпадае акурат на гэтыя дні. Вы заўважылі, што на выхадныя звычайна надвор'е – самае тое? Вы заўважылі, што менавіта ў гэты дзень усе вашыя сябрукі і сяброўкі  маюць магчымасць кудысьці выехаць, скласці вам кампанію? Таму жадаю ўсім мужнасці, каб хоць раз махнуць рукой на до-оўгі спіс быццам бы неабходных справаў – і зрабіць тое, аб чым вы падсвядома мроілі ў апошнія хвіліны перад сном...

Ужо ў чацвер, калі вадзіў экскурсію па Нясвіжы і марыў адпусціць групу на ўсе чатыры, у маёй галаве выспеў няхітры план: 1. У нядзелю еду да шляхецкай сядзібы (няважна якой, абы быў стары парк, каб падбіваць лісце нагамі). 2. Падмярзаю на свежым паветры. 3. Грэюся кубкам гарбаты. 4. Шчаслівы вяртаюся дамоў. Яшчэ пажадана знайсці знаёмца-спадарожніка з агульным інта-рэсам. Праезд – камфартабельным аўтаспынам. Колькі-хочаш-разовае сса-боечнае харчаванне. Ох, я, напэўна, ніколі ў жыцці так і не скарыстаю паслугаў ніводнай турфірмы!...

І вось, нарэшце, нядзеля. З сяброўкай імчым па гомельскай шашы. Карэктуем маршрут па дарозе. З аглядкай на га-дзіннік выкідаем меркаваны Бабруйск, кіруем адразу ў Парычы, пра існаванне якіх я нават не здагадваўся яшчэ ты-дзень таму. А ўсё проста: ад Бабруйска вазьміце ў бок на Светлагорск. І ўжо праз 40 кіламетраў на раздарожжы на вас ашчэрыцца даволі агрэсіўны на выгляд гепард, ды яшчэ з мячом у лапе. (І не трэба мяне папраўляць, што гэта леў! Я сам ведаю, што напісана на афіцыйным сайце Светлагорскага раёна! Але гэта – гепард.) Так ці іначай, гэта геральдычны знак мястэчка Парычы, гісторыя якога налічвае добрых чатыры стагоддзі.

zdj1

Што мяне заўжды прыгнятала і будзе прыгнятаць у гарадах і вёсках маёй Беларусі – гэта абстрыжаныя дрэвы, на якія страшна зірнуць. А таксама закінутыя будоўлі з чорнымі аканіцамі. Што мяне заўжды будзе падкупаць – гэта людзі, якія вітаюцца з табой, хоць бачаць цябе першы і апошні раз у жыцці. Парычы «агарнулі» адразу і тым, і другім, і трэцім.

Але вось і яно, больш страшнае: беларускі «застой». Фантан на цэнтральнай вуліцы – не ўключаўся, напэўна, з мінулага стагоддзя. Мураваныя агароджы вакол парка ў цэнтры – лепш не абапірацца: развальваюцца ад аднаго дотыку. Замест лавак каля крамаў у цэнтры людзі па-бамжоўску сядаюць на бетонныя прыступкі. У дадатак да гэтага – ну як жа без іх! – вуліца Савецкая і аблезлы Ленін. Усё пагружае ў атмасферу Паўночнай Карэі, дзе вось ужо 50 год як нічога не адбываецца. Людзі спяць. Ціха, не будзіце. І бабуля, у якой распытваем пра жыццё, выдае нашае бядовае: «Няхай сабе даражэе ўсё, дзетачкі, абы вайны не было!..»

Ідзём далей, стараемся не заўважаць паўп’яных і тых, хто «падзараджаецца» ўвечары недарагім напаўсалодкім. А глядзець акрамя іх ёсць на што: падворкі беларускіх хат у верасні – цэлыя аранжарэі, і балкончыкі дамоў у Францыі няхай адпачнуць у гэты момант. Цэнтральная плошча Парычаў таксама патанае ў кветках. І вось, нарэшце, «намацваем пульс» у гэтай закансерваванай савецка-ленінскай рэзервацыі: вакол плошчы – інфармацыйныя шчыты з асноўнымі звесткамі аб гісторыі Парычаў, аб вядомых людзях мястэчка, аб сённяшнім жыцці. Шчыты – рускамоўныя з памылкамі для трэцяга класа накшталт «пабедитель» і «дварянин» – русіфікацыя так і недарабіла сваю чорную справу. Але мяне прыемна здзіўляе сама наяўнасць такіх вось стэндаў. І хоць падчас чытання цягне на сцёб, але я рады, што цяпер кожны жыхар і госць Парычаў вось з такога стэнда зможа даведацца, што Парычы ўпершыню ўзгадваюцца ў дакументах ВКЛ у 1639 годзе, а назва паходзіць ад слова «парыць» – тут жылі бондары, якія па-майстэрску «парылі» клёпкі для вырабу бочак. Дый іншыя стэнды – аб апошняй вайне і знакамітых земляках – няхай паціху вылечваюць нашыя слабасці – гістарычнае бяспамяцтва і бязроднасць.

Блукаючы па невялічкіх вуліцах Парычаў, немагчыма не звярнуць увагу на шыкоўную ліштву з драўлянай разьбой у мясцовых хатах. Не трэба быць спецыялістам, каб заўважыць у іх архаіку язычніцкіх абярэгаў – матывы сонца, змяі, птушкі. І парычане ведаюць кошт гэтым дзедавым «аздобам»: нават ставячы шклопакеты, гаспадары захоўваюць ажурную драўляную ліштву.

Акрамя таго, Парычы – слыннае яўрэйскае мястэчка: там-сям захаваліся яўрэйскія хаткі з характэрным чатырохсхільным (вальмавым) дахам. Засталася і багатая гарадская камяніца 1890-х гадоў (былы заезны двор Альтэрхайма), у якой, калі верыць шыльдзе, была абвешчана савецкая ўлада... Больш за тое, нават помнік Леніну тут не такі ўжо «надуманы». Менавіта адсюль, як мы даведаліся з інфармацыі на стэндзе, паходзіць Рыгор Шклоўскі – яўрэй-бальшавік, паплечнік Леніна, расстраляны як раз у 1937-м... А ўсяго праз некалькі год у Парычах за ім адправіліся многія з яго землякоў. Непадалёк ад мястэчка існуе мемарыял, прысвечаны расстраляным у 1940-я парыцкім яўрэям. Адным словам, на момант нашага прыезду, у верасні 2011-га, на ўсё колішняе яўрэйскае мястэчка з шынкамі ды корчмамі тут засталося ўсяго... чатыры яўрэі. І толькі нашыя сябры-краязнаўцы, якія нагналі нас у гэты дзень у Парычах, едучы з Бабруйску, з гонарам адзначылі, што бачылі ў тым слаўным горадзе 14 будынкаў старых сінагог, чулі пра тры існуючыя на сённяшні дзень яўрэйскія абшчыны і пра тое, што бабруйскі зефір нядаўна прызналі кашэрным вырабам (дазволены для ўжывання яўрэям).

...Вераснёўскі дзень паціху згасаў, сонца аддавала апошняе цяпло. Шырокая Бярэзіна зачароўвала сваім ціхім, але настойлівым, адвечным рухам. Пад нагамі – тое самае лісце, якое марыў пападбіваць... Па судаходных знаках здагадваемся аб карабельным мінулым Парычаў. Ціха ідзём высокім берагам... і раптам – бах! У мяне «адпадае сківіца»: у Парычах дзейнічае паром! Сапраўдны паром для аўтатранспарту і пешых пасажыраў праз шырокую ў гэтым месцы Бярэзіну. І не патрэбны мне ані фінскія, ані клайпедскія пераправы. Што мне да іх? Парыцкі паром – ледзь не апошні ў Беларусі (толькі чуў яшчэ пра адзін на Прыпяці) – і немагчыма на ім не пакатацца. Адзін з апошніх паромшчыкаў на Беларусі – сівы парычанін з вудамі за спінай – ветліва запрашае на борт і старанна мяце палубу (міф пра любоў беларусаў да чысціні – зусім не выдумка!). Адчуванне ад пераправы на беларускім пароме, ды яшчэ пад дзяржаўным сцягам РБ – словамі не перадаць. Толькі гледзячы на састарэлую абшыўку судна (відавочна, народжана ў СССР), слухаючы нездаровае рыпенне механізмаў, мне жудасна хочацца заплаціць за квіток. Альбо даць ахвяру на развіццё беларускай флатыліі. Але куды? Каму? Усё бясплатна, відаць, замест моста. І толькі па-беларуску ахайная дагледжанасць судна не дае мне зноў пагрузіцца ў думкі аб Паўночнай Карэі...

IMG_9677

...Адваротны рэйс крыху затрымліваецца. Паромшчык гутарыць з лесніком. Дачніца, нагружаная ўраджаем, незадаволена буркоча. А мне здалося, што сонца проста не спяшаецца заходзіць. Яму можна, яно ж апошняе, вераснёўскае. Да таго ж паром з апошняга рэйса мусіць вярнуцца ў Парычы разам з каровамі, што, як мы бачылі яшчэ перад адпраўленнем, ужо паціху пацягнуліся з пашы ў бок пасёлка...

Але вось і вечаровы змрок, і асенні холад. Грог? Глінтвейн? Гарачы ром? Не – парыцкая гарбата ў мясцовым кафетэрыі. Гандлярка замест нясмачнай каўрыжкі, якую мы хацелі ўжо набыць, раіць узяць свежых пернікаў. Пакаштаваўшы іх, бяру яшчэ кілаграм гэтага цуду дадому: амаль што хатняя свежая выпечка, на якую не пашкадавалі глазуры, але пашкадавалі кансервантаў і іншай хіміі. Пакідаючы каўрыжкі чарсцвець далей, я пачынаю разумець, чаму бясхітрасныя беларусы так ніколі і не разбагацеюць. Але назаўжды застануцца са смачнымі пернікамі, лагоднымі вечарамі і ўсмешкамі на развітанне.

IMG_9681

...Пасля дзвюх гадзін нізкага палёту над бабруйскай шашой на мінскіх праспектах паціху сталі вяртацца прывіды заўтрашніх справаў. Тур выхаднога дня завяршаўся. Але заўтрашнія працоўныя подзвігі падаваліся не такімі ўжо цяжкімі і сур’ёзнымі.

https://www.traditionrolex.com/8