https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Цi будуць у Мiнску адноўлены старажытныя храмы?</strong></p>
<p>У ХХ стагоддзi ў вынiку войнаў i не заўсёды прадуманых рэканструкцый цэнтральных вулiц сталiца Беларусi страцiла нямала каштоўных помнiкаў дойлiдства. Сярод "згубленых" аб'ектаў - найстарэйшыя царква, касцёл, сiнагога i мячэць. Калiсьцi яны з'яўлялiся архiтэктурнымi дамiнантамi раёнаў сучасных плошчаў Свабоды i Кастрычнiцкай, вулiцы Нямiгi i праспекта Пераможцаў. Адначасова гэта былi i сiмвалы Мiнска як цэнтра розных культур - хрысцiянскай, iудзейскай, мусульманскай.</p>

Цi будуць у Мiнску адноўлены старажытныя храмы?

Вiктар КОРБУТ,
фота Сяргея ПЛЫТКЕВiЧА

У ХХ стагоддзi ў вынiку войнаў i не заўсёды прадуманых рэканструкцый цэнтральных вулiц сталiца Беларусi страцiла нямала каштоўных помнiкаў дойлiдства. Сярод "згубленых" аб'ектаў - найстарэйшыя царква, касцёл, сiнагога i мячэць. Калiсьцi яны з'яўлялiся архiтэктурнымi дамiнантамi раёнаў сучасных плошчаў Свабоды i Кастрычнiцкай, вулiцы Нямiгi i праспекта Пераможцаў. Адначасова гэта былi i сiмвалы Мiнска як цэнтра розных культур - хрысцiянскай, iудзейскай, мусульманскай.

minsk1

Суiснаванне розных рэлiгiйных супольнасцей на працягу вякоў дэманстравала, што Беларусь - родны дом для ўсiх яе насельнiкаў, незалежна ад нацыянальнасцi i веравызнання. Згодна з праграмай развiцця гiстарычнага цэнтра Мiнска, зацверджанай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, сёлета планавалася адбудова найстарэйшай царквы Святога Духа на плошчы Свабоды (падрабязней гл. артыкул "Уваскрэсенне Святога Духа" ў газеце "Пора отдыхать" (дадатку да "Туризма и отдыха") ад 23 красавiка г.г.). Аднак цi то ў сувязi з крызiсам, цi то па iншай прычыне аднаўленне храма не пачалося. Мiж тым прыклад Вiцебска, дзе за апошнiя гады адбудавана некалькi храмаў XII, XVIII стагоддзяў, сведчыць, што гэта - не марная справа. Сталiца "Славянскага базару" цалкам змянiла сваё аблiчча ў лепшы бок, што прызнаюць жыхары горада i яго госцi. Сталiцы краiны таксама не зашкодзiла б архiтэктурная "пластычная аперацыя" з вяртаннем некаторым кварталам ранейшага выгляду. Якiя рэканструкцыi могуць чакаць Мiнск у будучынi, калi на тое з'явяцца прынцыповыя рашэннi гарадскiх улад?

У iмя Святога Духа

Царква Святога Духа была збудавана на Высокiм рынку (цяперашняй плошчы Свабоды) у 1636 годзе, а зруйнавана роўна праз трыста гадоў - у 1936-м. Адметнасцю храма быў пышны фасад: нiбы iканастас, размаляваны фрэскамi, прарэзаны нiшамi, у якiх стаялi скульптуры святых. У царкву заўсёды трапляла многа святла, дзякуючы высокiм спiчастым вокнам. Пяць мураваных i драўляных алтароў аздаблялi iнтэр'ер, на хорах з 1779 года гучаў арган.

minsk2

Галоўнае ж, чым прываблiвала вернiкаў царква, - гэта iкона Божай Мацi Мiнскай, перанесеная сюды "на вечныя часы" з замкавай царквы Нараджэння Прасвятой Багародзiцы ў пачатку XVII стагоддзя. Абраз захоўваўся ў храме да самага яго зруйнавання, пасля iкону перадалi ў Беларускi дзяржаўны музей, у 1941 годзе ўрачыста ўнеслi ў Петрапаўлаўскую (тады Кацярынiнскую) царкву на Нямiзе, а ў 1945-м - у цяперашнi Свята-Духаў кафедральны сабор.

Старажытная царква Святога Духа сваiм галоўным фасадам глядзела на ратушу i кафедральны касцёл. У 1795 годзе яна была пераасвячона з унiяцкай у праваслаўны Петрапаўлаўскi сабор - таму i сучасная плошча Свабоды цалкам лагiчна ў XIX - пачатку ХХ стагоддзя называлася Саборнай, або Кафедральнай.

Сабор зруйнавалi ў той час, калi ў грамадстве не было разумення каштоўнасцi старажытнай архiтэктуры. Таму i дакладная дата знiшчэння царквы доўгi час не была вядомая. Аднак з дапамогай Вiталя Скалабана, загадчыка аддзела публiкацыi дакументаў Нацыянальнага архiва, я азнаёмiўся з паперамi, што мелi грыф "Строга сакрэтна" i нядаўна былi ўпершыню адкрыты. Адзiн з дакументаў датаваны 15 сакавiка 1936 года. Гэта пратакол пасяджэння Бюро ЦК Камунiстычнай партыi (бальшавiкоў) Беларусi "Пра знос былой чыгуначнай царквы на Савецкай вулiцы i сабора на плошчы Свабоды". Аб "праблеме" дакладвае Мiкалай Галадзед - старшыня Савета Народных Камiсараў, урада рэспублiкi. Паводле паведамлення Мiкалая Мацвеевiча выносiцца вердыкт: зрабiць усе патрэбныя захады для зносу храмаў. Сабор доўга не ўдавалася ўзарваць. Старыя муры як маглi супрацiўлялiся чалавечай жорсткасцi: iдэя аднавiць царкву Святога Духа залунала ў той час, калi яшчэ iснаваў Савецкi Саюз. Тады вядомы архiтэктар-рэстаўратар Сяргей Багласаў распрацаваў праект, якi не раз "пачыналi" ажыццяўляць, але цi то праблемы эпохi перабудовы, цi то iншыя суб'ектыўныя прычыны ўсё не дазвалялi давесцi справу да лагiчнага канца. Цяпер вось настаў iншы "ступар". Хаця меркавалася, што, калi б сёлетняй вясной пачалiся будаўнiчыя работы, за два гады храм "уваскрос" бы. Нiшы яго фасада збiралiся аздобiць арнаментам замест скульптур, а стральчатыя вокны ўпрыгожыць вiтражамi. Мелася быць адбудавана i галерэя, што калiсьцi злучала храм з жаночым манастыром базыльянак, дзе сёння размешчана музычная школа № 10. Мары пакуль застаюцца марамi:

Цыбулiна з Татарскiх агародаў

Да нядаўняга часу панавала думка, што папулярная сярод турыстаў гасцiнiца "Юбiлейная" стаiць на месцы колiшняй мячэцi. Але даследчык гiсторыi Мiнска Вiталь Кiрычэнка знайшоў фота другой паловы 60-х гадоў, на якiм вiдаць, як побач з мячэццю вырастаюць паверхi "Юбiлейнай". Значыць, нейкi час два будынкi суiснавалi. На здымку храм глядзiць на Палац спорту - з таго месца, дзе цяпер фантан пры гасцiнiчным рэстаране.

Калiсьцi ў Мiнску было вялiкае Татарскае прадмесце. За мячэццю горад акурат канчаўся. А да Свiслачы iшлi гароды, дзе мясцовыя жыхары, татары, вырошчвалi зелянiну, якую з ахвотай куплялi мiнчане на рынках.
Татары, якiя пасялiлiся на скрыжаваннi сучасных праспекта Пераможцаў i вулiцы Мельнiкайтэ яшчэ ў XVI стагоддзi, хадзiлi на малiтву ў драўляны храм. Старая мячэць не мела мiнарэта (вежы-званiцы), таму муэдзiн склiкаў вернiкаў на набажэнства з ганка храма. У пачатку ХХ стагоддзя ў Мiнску жыла амаль тысяча татар i яны дамаглiся права на будоўлю мураванага храма. Новая мураваная мячэць вылучалася высокай вежай, завершанай купалам накшталт цыбулiны, увянчанай паўмесяцам. Мiнарэт добра было вiдаць, напрыклад, з цяперашняй плошчы Свабоды. Храм часта змяшчалi на паштоўках з вiдамi горада.

У 30-я гады мячэць закрылi. Пасля вайны татары спрабавалi вярнуць сабе будынак, аднак марна: мiнарэт быў разабраны, а неўзабаве знесены i рэшткi помнiка архiтэктуры. Цяпер на ўзор колiшняга храма будуецца новая мячэць у раёне вулiц Грыбаедава i Татарскай. Першы камень у падмурак святынi заклалi яшчэ ў 1997 годзе, калi адзначалася 600-годдзе пасялення татар на Беларусi i Лiтве.

Па слядах Тамаша Аквiнскага

Да 1950 года на рагу сучасных вулiц iнтэрнацыянальнай i Энгельса стаяў касцёл, названы ў гонар вялiкага хрысцiянскага фiлосафа святога Тамаша Аквiнскага. Гiсторыкi даказалi, што гэта быў першы касцёл, пабудаваны ў Мiнску не з дрэва, а з каменю. Ён меў асаблiвыя муры - вельмi тоўстыя, з глыбокiмi падмуркамi. У старажытным горадзе касцёл адыгрываў ролю крэпасцi на падыходах да цэнтра, бо побач, па лiнii сучаснага праспекта Незалежнасцi, праходзiў насыпны вал - абарончая "земляная" сцяна.

У Другую сусветную вайну храм сур'ёзна пацярпеў ад абстрэлаў з неба. Але з 1926 года касцёл знаходзiўся пад аховай дзяржавы. А ў кастрычнiку 1944 года газета "Чырвоная змена" паведамляла, што разам з iншымi будынкамi, пашкоджанымi ў вайну, "будзе адноўлен таксама старэйшы Дамiнiканскi сабор".

"Дамiнiканскiм" яго называлi не выпадкова: разам з храмам iснаваў кляштар дамiнiканцаў, ад якога вяла вулiца Дамiнiканская.

Дзякуючы эфектнаму фасаду касцёл лiчыўся самым вытанчаным па архiтэктуры ў Мiнску. У iнтэр'еры наведвальнiкаў уражвалi 13 разных алтароў.

Як расказаў Уладзiмiр Дзянiсаў, галоўны архiвiст Нацыянальнага гiстарычнага архiва, у другой палове 80-х гадоў ХХ стагоддзя былi раскапаны падмуркi храма: "Пасля таго, як знайшлi фундаменты, iх закансервавалi: пакрылi плёнкай, засыпалi жвiрам. Меркавалася, што пасля iх накрыюць шклом, надбудуюць павiльён, а з боку вулiцы Энгельса адновяць касцельную браму". Калi побач, на Кастрычнiцкай плошчы, пачалася будоўля Палаца Рэспублiкi, падмуркi храма не кранулi. Пакуль касцёл не плануюць аднаўляць, але тое, што яго фундамент беражлiва захоўваецца, сведчыць - такiя намеры ў будучынi могуць быць рэалiзаваны.

Сярэднявечная крэпасць на Нямiзе

minsk3 Да Вялiкай Айчыннай вайны палову жыхароў Мiнска складалi яўрэi. Найстарэйшая ў горадзе так званая халодная сiнагога была збудавана яшчэ ў канцы XVI стагоддзя. Яна перажыла вайну, але:

У 1967 годзе Мiнск адзначаў свае 900-годдзе. А ў 1968 годзе пачаўся знос найстарэйшай вулiцы Нямiгi, якую журналiсты i паэты параўноўвалi з пецярбургскiм Неўскiм праспектам, маскоўскiм Арбатам, адэскай Дзерыбасаўскай. Да 1974 года аўтэнтычнай Нямiгi не стала. Уладзiмiр Кароль, тагачасны кiраўнiк Дзяржаўнага камiтэта па справах будаўнiцтва пры Савеце Мiнiстраў, лiчыў, што гэта справядлiва, бо вулiца была забудавана "нiчым не адметнымi ў архiтэктурных адносiнах" дамамi.

Халодная сiнагога стаяла на самым пачатку Нямiгi. У першай палове 60-х гадоў усутыч да яе быў прыбудаваны гмах iнстытута "Белпрампраект".

Май Данцыг, карэнны мiнчанiн, народны мастак Беларусi, у 1972 годзе напiсаў карцiну "Мой горад старажытны, малады" - яна цяпер экспануецца ў зале сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея. На палатне вiдаць, як прыцiскаецца жоўтая сiнагога да халоднага бетоннага волата "Белпрампраекта". Гэта значыць, што сучасны будынак ставiлi тады, калi старажытнаму яшчэ не быў падпiсаны смяротны прысуд. Але ўжо ў другой палове 60-х гадоў храм не iснаваў. Быў страчаны, магчыма, найстарэйшы будынак у сталiцы, у архiтэктуры якога праяўлялiся гатычныя i рэнесансныя матывы.

- Я быў у сiнагозе толькi адзiн раз, - расказвае мне Май Вольфавiч. - Увесь час яна была зачынена. Але калi я трапiў усярэдзiну, там было чыста i прасторна. Падумалася: тут можна зрабiць музей, галерэю, клуб. Уражвалi масiўныя муры з падпоркамi - будынак здаваўся мацнейшым за ўсе, якiя я дагэтуль бачыў. Я адразу згадаў, што такiя ж шырокiя сцены былi ў доме майго дзяцiнства на вулiцы Мяснiкова: добра памятаю гэта, бо кожны дзень сядзеў на двухметровым у таўшчыню падаконнiку ды пазiраў, як у тэлевiзар, на прахожых. Сiнагога была яшчэ мацнейшай i нагадвала сярэднявечную крэпасць. Я не прыкмецiў нiводнай расколiны на фасадзе. Шкада, што яе не стала.

Да пачатку XXI стагоддзя на тым баку Нямiгi, дзе стаяў храм, нiчога не будавалi. Цяпер тут стаiць сучасны гандлёвы цэнтр з паркiнгам. Месца, дзе калiсьцi была сiнагога, у час новай будоўлi, засталося некранутым. Прынамсi, так сцвярджаюць ва ўпраўленнi Мiнiстэрства культуры па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi. Аднак цi будзе адноўлены гэты i iншыя помнiкi дойлiдства? Гэта пытанне на сённяшнi дзень пакуль не мае адказу...

https://www.traditionrolex.com/8