Валерый БАЖЭНАЎ
Iран, iсламская Рэспублiка iран, дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азii. Да 1935 года афiцыйная назва Персiя. Мяжуе на поўначы з Арменiяй, Азербайджанам, Туркменiстанам, на усходзе з Афганiстанам i Пакiстанам, на захадзе - з iракам. На поўначы абмываецца водамi Каспiйскага мора, на поўднi - Персiдскага i Аманскага залiваў. Плошча 1648 км2. Насельнiцтва каля 70 млн чалавек. Дзяржаўная мова - персiдская (фарсi). Сталiца - г. Тэгеран. 50% насельнiцтва складаюць персы, каля 20% азербайджанцаў, 10% лураў, 8% курдаў, па 2% арабаў i туркменаў, ёсць белуджы, армяне, яўрэi i iнш. Сярод вернiкаў пераважаюць мусульмане-шыiты (90%), ёсць мусульмане-сунiты (8,4%), хрысцiяне (0,6%), iудзеi (0,2%) i iнш. У складзе iрана 25 астанаў (правiнцый). Нацыянальнае свята - Дзень Рэвалюцыi (11 лютага).
Здаецца, што 70%, а то i ўсе 90% нашых турыстаў, якiя вандруюць па свеце, нiколi не задумваюцца аб тым, што сабой у палiтычным плане ўяўляюць краiны, куды яны прыязджаюць. Хоць часам без гэтага ведання "палiтыкi" нельга зразумець тое, што бачышь, пакiдаючы гатэль. Чаму ў адных краiнах крамы ломяцца ад лiшку тавараў, а ў другiх талоны на палiва, чаму так апрануты людзi, чаму ў iх такая архiтэктура, помнiкi i г.д. За ўсiмi гэтымi пытаннямi стаiць палiтычны лад краiны i лiдэры, якiя iх узначальваюць. Веданне гэтых акалiчнасцей дазваляе ўспрымаць краiну не плоска ў чорна-белых танах, а больш аб'ёмна i шматколерна.
Спецыялiсты сцвярджаюць, што па сваiх клiматычных умовах, колькасцi гiстарычных, культурных i прыродных славутасцей iран уваходзiць у дзесятку найбольш прывабных для турыстаў краiн свету. Шматлiкiя старажытнаперсiдскiя i сярэдневяковыя помнiкi iрана ўзяты пад ахову ЮНЕСКА. Але фактычна ў краiну старажытных арыяў турыстычны паток цячэ вельмi нязначны, нягледзячы на тое, што ўрад гэтай краiны робiць намаганнi, каб яго павялiчыць.
Дзяржаўная машына iрана выглядае даволi экзатычна, але трэба памятаць дзве рэчы, па-першае, гэта хоць i рэспублiка, але iсламская, гэта зна-чыць рэлiгiйная, а па-другое, гэта Усход, а ён, як вядома, справа тонкая.
На чале дзяржавы стаiць i з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымi сiламi iрана Вышэйшы кiраўнiк, якi выбiраецца з членаў Савета экспертаў шляхам прамога галасавання. Ён падначалены Савету i па канстытуцыi можа быць у любы час зняты з пасады. Вышэйшы кiраўнiк прызначае кiраўнiкоў сiлавых ведамстваў, 12 членаў Савета стражнiкаў i некаторых iншых вышэйшых дзяржаўных чыноўнiкаў.
Канстытуцыя вызначае прэзiдэнта як кiраўнiка выканаўчай улады, якi прызначае кабiнет мiнiстраў i кiруе яго работай. Фактычна, прэзiдэнт выконвае функцыi прэм'ер-мiнiстра. Урад, склад якога зацвярджаецца меджлiсам, складаецца з 21 мiнiстра. Апрача таго, 10 вiцэ-прэзiдэнтаў таксама зацвярджаюцца iранскiм парламентам. Прэзiдэнт выбiраецца ўсенародным галасаваннем на
4-гадовы тэрмiн i мае права займаць гэтую пасаду не больш за два разы запар. Яго кандыдатура зацвярджаецца Саветам стражнiкаў.
Меджлiс - аднапалатны парламент iрана - складаецца з 290 дэпутатаў, якiя выбiраюцца ўсенародным галасаваннем на 4-гадовы тэрмiн. Меджлiс займаецца складаннем законапраектаў i бюджэту, ратыфiкацыяй мiжнародных дагавораў. Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаюцца Саветам стражнiкаў.
Савет стражнiкаў - асаблiвы дзяржаўны орган, у якi ўваходзяць 12 чалавек: шасцярых прадстаўнiкоў шыiцкага духавенства прызначае Вышэйшы кiраўнiк, шасцярых юрыстаў - кiраўнiк судовай сiстэмы. Савет стражнiкаў мае выключнае права ўносiць папраўкi ў канстытуцыю краiны, а таксама зацвярджаць кандыдатуры на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, у т.л. прэзiдэнта. У абавязкi Савета уваходзiць назiранне за дзейнасцю меджлiса, ён можа накласцi вета на любы законапраект i вярнуць яго на дапрацоўку ў парламент.
Савет мэтазгоднасцi - дарадчы орган пры вышэйшым кiраўнiку, якi таксама займаецца тым, што разбiрае спрэчныя пытаннi памiж меджлiсам i Саветам ахоўнiкаў.
Кiраўнiк судовай сiстэмы, якi прызначаецца на сваю пасаду Вышэйшым кiраўнiком, прызначае старшынь Вярхоўнага суда i Генеральнага пракурора. Судовая сiстэма складаецца з Народнага суда, якi займаецца грамадзянскiмi i крымiнальнымi справамi, i Рэвалюцыйнага суда, у кампетэнцыю якога ўваходзяць асаблiвыя злачынствы, у т.л. супраць дзяржавы. Апрача таго, iснуе Адмысловы суд, рашэннi якога не падлягаюць абскарджанню. Ён дзейнiчае асобна ад агульнай судовай сiстэмы.
Савет экспертаў складаецца з 86 прадстаўнiкоў духавенства i збiраецца на тыдзень два разы на год. Савет выбiрае Вышэйшага кiраўнiка i мае права зняць яго з пасады ў любы час. Пасяджэннi Савета маюць закрыты характар. Сябры Савета выбiраюцца ўсенародным галасаваннем на 8-гадовы тэрмiн.
Сёння iран на слыху, аб iм гавораць з-за прэзiдэнцкiх выбараў, якiя адбылiся 12 чэрвеня.
У пачатку прэзiдэнцкай гонкi жадаючых стаць прэзiдэнтам iрана было амаль 500 чалавек, з iх да выбараў былi дапушчаны чацвёра. Усе яны ўхвалены Вярхоўным кiраўнiком iрана аяталой Хаменеi, гэта азначае, што нi адзiн удзельнiк гонкi на асновы iсламскай дзяржавы не пасягае. Фаварытамi сталi дзеючы прэзiдэнт Махмуд Ахмадзiнежад i экс-прэм'ер Мiр-Хасейн Мусавi. Рознiца памiж кандыдатамi ўзбударажыла краiну. А пачалося усё з небывалых для iрана тэледэбатаў, за якiмi сачыла ўся краiна. "Сваёй знешняй палiтыкай Вы нашкодзiлi нацыянальнай годнасцi iрана. Вы не далi нашай краiне развiвацца, у нас напружаныя адносiны са шматлiкiмi краiнамi", - дакарае Мусавi. "Калi на тое будзе воля Алаха, i вы выбераце мяне прэзiдэнтам, я асабiста назаву ААН iх памылкi i запытаю, хто з вас адважыўся пагражаць iрану", - заклiкае Ахмадзiнежад.
Афiцыйныя вынiкi выбараў сведчаць, што за дзеючага прэзiдэнта краiны Махмуда Ахмадзiнежада прагаласавалi амаль 63% выбарцаў, а за яго галоўнага канкурэнта экс-прэм'ера Мiр-Хасейна Мусавi - амаль 34%. Апазiцыя заявiла аб падтасоўках i вывела сваiх прыхiльнiкаў на вулiцы. У Тэгеране акцыi пратэсту вылiлiся ў масавыя хваляваннi i былi разагнаныя супрацоўнiкамi палiцыi i народнымi апалчэнцамi басiджамi. Больш за 450 чалавек былi затрыманы. Па афiцыйных дадзеных 17 чалавек загiнулi. Апазiцыя са свайго боку сцвярджае аб 150 забiтых.
Паводле паведамлення Бi-Бi-Сi, на святочную вячэру, якая павiнна была адбыцца 24 чэрвеня, былi за-прошаны 290 дэпутатаў меджлiса, аднак 105 чалавек на мерапрыемства не з'явiлiся. Такая масавая адмова ад запрашэння, лiчаць журналiсты, сведчыць аб глыбокiм расколе па вынiках прэзiдэнцкiх выбараў нават сярод вярхоў iранскай палiтычнай элiты.
Што датычыць турыстаў, то хутчэй за ўсё масавы турызм iрану пакуль не пагражае. Праславутае ядзернае дасье, выбары 2009 г. i мiжнародная iзаляцыя, якая дзейнiчае з часоў iсламскай рэвалюцыi, робяць iран краiнай з адмоўным iмiджам. Шкада!
Даведка
Мiр-Хасейн Мусавi нарадзiўся 29 верасня 1941 г. у iранскiм г. Хамна, у Заходнiм Азербайджане ў сям'i гандляра. Яго бабуля быля сястрой бацькi Алi Хаменеi, якi ў 1981-1989 гг. займаў пасаду прэзiдэнта краiны, а потым быў Вышэйшым кiраўнiком iрана. У 1969 г. скончыў Нацыянальны унiверсiтэт iрана са ступенню магiстра па архiтэктуры. З 1971 г. у палiтыцы, блiжэйшы паплечнiк Хаменеi i адзiн з лiдэраў iсламскай рэспублiканскай партыi, якая ў 1979 г. ажыццявiла звяржэнне манархii. Пасля рэвалюцыi Мусавi ўзначальваў Вышэйшы савет па культурнай рэвалюцыi. У 1981 г. прызначаны мiнiстрам замежных спраў i выбраны прэм'ер-мiнiстрам, кiраваў эканомiкай краiны ў гады вайны з iракам. У 1989 г. уступiла ў дзеянне новая канстытуцыя iрана, якая скасоўвала пасаду прэм'ер-мiнiстра i ўзмацняла ролю Вышэйшага кiраўнiка. Мусавi пакiнуў палiтыку, заняў пасаду ў iранскай акадэмii мастацтваў. У 1997-2005 гг. з'яўляўся дарадцам прэзiдэнта Махамада Хатамi. На выбарах 2009 г. як кандыдат у прэзiдэнты заняў рэфармiсцкую пазiцыю, крытыкуючы кансерватыўную палiтыку Ахмадзiнежада.
Махмуд Ахмадзiнежад нарадзiўся ў сям'i беднага каваля (талыша па паходжаннi) 28 кастрычнiка 1956 г. у вёсцы Арадан недалёка ад Гармсара. У 1976 г. паступiў у Тэгеранскi унiверсiтэт. У 1997 г. абаранiў доктарскую дысертацыю. У студэнцкiя гады ўдзельнiчаў у маладзёжным антышахскiм руху. Пасля звяржэння шаха Ахмадзiнежад стаў сябрам ультракансерватыўнай iсламiсцкай "Арганiзацыi за ўзмацненне адзiнства унiверсiтэтаў i духоўных вучылiшчаў", створаную блiзкiм паплечнiкам Хамейнi. Паводле некаторых дадзеных, Ахмадзiнежад удзельнiчаў у захопе заложнiкаў у пасольстве ЗША ў 1979 г. Аднак большасць былых палонных не пацвердзiлi гэтую версiю. У 1980 г. Ахмадзiнежад адправiўся на iрана-iракскую вайну ў складзе спецпадраздзялення Стражнiкаў iранскай рэвалюцыi ("Басiдж"). Пасля звальнення з армii распачаў палiтычную кар'еру. У канцы 1980-х гг. узначалiў адмiнiстрацыю гарадоў Хой (на нашых картах назва гэтага горада звычайна перадаецца курдскай транскрыпцыяй, на фарсi сярэдняя лiтара змяняецца на у, i пiсаць такiя словы на тутэйшых картах нiяк немагчыма) i Маку. У 1993-1997 гг. быў губернатарам Ар-дзебiля. У 2003 г. мунiцыпальны Савет Тэгерана выбраў яго мэрам сталiцы. Па загаду Ахмадзiнежада былi зачынены ўстановы хуткага харчавання, мужчынам на дзяржаўнай службе было загадана не галiць бароды i насiць кашулi з доўгiмi рукавамi. У чэрвенi 2005 г. Ахмадзiнежад перамог на прэзiдэнцкiх выбарах. Пачалося згортванне тых нешматлiкiх вынiкаў рэформ, якiя праводзiлi яго папярэднiкi. Цiкавы факт, некалькi гадоў таму, сустракаючыся са сваёй былой настаўнiцай, Махмуд Ахмадзiнежад не ўстрымаўся i пацалаваў жанчыне руку, што забараняецца законам. За гэты ўчынак яго вельмi жорстка крытыкавалi паплечнiкi.