Новы пасол Ізраіля служыў кулямётчыкам ва Уруччы

Дата публикации:

...і нават атрымаў падчас службы абмаражэнне

Пра гэта Іосіф Шагал заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу СТВ.

У інтэрв’ю пасол распавёў таксама, што разам з жонкай захапляецца прыгажосцю беларускіх дзяўчат.

«Як сказаў адзін мой прыяцель, ён ішоў разам з турэцкім дыпламатам, і той яму кажа: «Немагчыма! Тут такія прыгожыя дзяўчаты. Я ўвесь час адрываюся ад працы». Ён кажа: «Паслухай, я тут з жонкай». Той сказаў: «Спачуваю». Мы тут з жонкай, але гэта не замінае мне захапляцца прыгажосцю», — сказаў спадар Шагал.

Ходзяць чуткі, што пасол з'яўляецца ўладальнікам высокатэхналагічнага прадпрыемства ў Белаазёрску па вытворчасці рыбы (афрыканскі карп). Яго прадукцыйнасць — 700 тон рыбы ў год. Аднак у тэксце інтэрв’ю Іосіф Шагал гаворыць пра тое, што гэта ізраільская інвестыцыя, няма ні слова пра ягоны ўласны бізнес.

Нагадаем, што спадар Шагал нарадзіўся ў 1949 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Азербайджанскім педагагічным інстытуце. Журналіст з 36-гадовым стажам. Аўтар кніг «КДБ у смокінгу», «Дама з гатэля «Марыёт», «Імкненне за мяжу», некалькіх сцэнарыяў.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.