Як паведамляе газета «Могилевские ведомости»:
У вёсцы Касцюшкавічы Крычаўскага раёна не забываюць пра народныя традыцыі, якіх прытрымліваліся нашы продкі ў час свята Соракі.
Старэйшыя жыхары гэтай мясцовасці Еўдакія Сцефаненка, Кацярына Семянкова, Галіна Сцяпанава, Алена Марудэнка і работнікі культуры імкнуцца далучаць да абрадаў мясцовую моладзь.
Жаваранкі з цеста, усцягванне кола на бярозу, гушканне на арэлях, народныя песні, гарэзлівы смех падлеткаў — усё гэта можна было ўбачыць і пачуць у час святкавання Соракаў у Касцюшкавічах.Менавіта так называюць тутэйшыя жыхары гэта свята, робячы націск на літары «о».
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ