https://www.traditionrolex.com/8
<div class="article_txt_intro">
<p class="introduction"><span class="zoomMe">Міжнародны Катынскі мотапрабег прыбыў на тэрыторыю Беларусі. Байкеры з Польшчы, Германіі і іншых краін наведалі радзіму Адама Міцкевіча ў Завоссі Навагрудскага раёна, маёнтак Рушчыца ў Багданаве Валожынскага раёна, магілы польскіх салдат 1920 года ў Гродне. Сёння яны ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў мемарыяле «Курапаты» пад Мінскам</span></p>
</div>

Міжнародны Катынскі мотапрабег прыбыў на тэрыторыю Беларусі. Байкеры з Польшчы, Германіі і іншых краін наведалі радзіму Адама Міцкевіча ў Завоссі Навагрудскага раёна, маёнтак Рушчыца ў Багданаве Валожынскага раёна, магілы польскіх салдат 1920 года ў Гродне. Сёння яны ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў мемарыяле «Курапаты» пад Мінскам, паведамляе Радыё «Свабода».

Перад «Курапатамі» ДАІ прымусіла польскіх байкераў спыніцца на 20 хвілін — насустрач ім па кальцавой дарозе ехаў картэж Аляксандра Лукашэнкі. Але, як кажуць арганізатары прабегу, гэта была хіба адзіная нязручнасьць за час трохдзённага падарожжа па беларускіх дарогах 70 байкераў. Пакінуўшы матацыклы на паркоўцы, з якой ДАІ папярэдне выдаліла ўсе машыны, байкеры пешай калонай рушылі па крыжовай алеі.

На штандары Катынскага мотапрабегу разам з іншымі мясцінамі пакут польскага народа пазначаныя і «Курапаты». Байкеры імкнуцца не абмінаць гэтае месца падчас усіх сваіх вандровак у Катынь. Камандор Катынскага рэйду байкераў,
70-гадовы Віктар Венгжын кажа, што ён арганізаваў 12 такіх паездак, і амаль кожны раз — з наведваннем «Курапатаў», куды і сёння байкеры прынеслі вянкі і свечкі — да сімвалічнай магілы польскіх ахвяр і да галоўнага мэмарыяла:

«Гэта вельмі важнае месца. Такое, як Катынь, як Пяціхаткі ў Харкаве, як Быкоўня ў Кіеве, як Меднае... Тут напэўна ляжаць польскія афіцэры, некалькі тысяч польскіх афіцэраў».
1
Польскія байкеры, сярод якіх былі два святары, перакананы, што менавіта ў Курапатах ляжаць ахвяры з так званага беларускага катынскага спісу, і яны прыйшлі пакланіцца іх памяці:

«Мы ведаем, што ў гэтым месцы, у гэтым урочышчы, якому дадзеная назва «Курапаты», ляжаць ахвяры камуністычных рэпрэсій, а сярод іх — польскія афіцэры. Але да гэтага часу няма афіцыйных дакументаў на гэты конт, і таму катынская трагедыя ўсё яшчэ не можа да канца быць выясненай, і мы ўсё яшчэ не можам вызваліцца ад маны», — сказаў адзін з удзельнікаў прабегу, маючы на ўвазе нежаданне беларускіх улад апублікаваць спісы польскіх ахвяр 1939-1940 гадоў на тэрыторыі БССР.
Польскі консул у Мінску Томаш Янік таксама заявіў, што «Курапаты» адносяцца да месцаў польскай нацыянальнай памяці:

«Тут ляжыць, паводле некаторых звестак, каля 200 тысяч людскіх парэштак, сярод іх некалькі тысяч ахвяр з так званага беларускага спісу Катыні, які яшчэ не адкрыты і дагэтуль застаецца ў пошуку».
2

Польскія байкеры звярнулі ўвагу на акты вандалізму, якія адбываюцца ў «Курапатах», на тое, што мемарыял падзелены надвое кальцавой дарогай, а таксама — што дагэтуль няма дзяржаўнага ўшанавання ахвяр, а толькі створаны народны мемарыял.
Некаторыя з удзельнікаў прабегу збіралі ў «Курапатах» зямлю, каб насыпаць яе ў мемарыялах на тэрыторыі Польшчы:

«Я прывёз сюды зямлю з поля Варшаўскай бітвы 1920 года... А зямлю курапацкую мяне папрасілі прывезці да мемарыялу ў маім горадзе Радзіміне».
3

Польскія байкеры ў пятніцу наведалі таксама мемарыялы «Хатынь» і «Леніна», у суботу яны збіраюцца ехаць у Смаленск, на месца аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і ў Катынскі мемарыял.
Валер Каліноўскі


https://www.traditionrolex.com/8