<p>Дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» 29–30 мая набудуць фармат класічнага фестывалю. У святочнай праграме бяруць удзел ваяры, рамеснікі, музыкі і танцоры. Свой удзел у свяце пацвердзілі пяць ваярскіх клубаў з Віцебскай вобласці: «Вангенторн», «Наглфар», «Чорны война», «Клуб імя Ластоўскага» і «Полацкі звяз».</p>

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

Дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» 29–30 мая набудуць фармат класічнага фестывалю. У святочнай праграме бяруць удзел ваяры, рамеснікі, музыкі і танцоры. Свой удзел у свяце пацвердзілі пяць ваярскіх клубаў з Віцебскай вобласці: «Вангенторн», «Наглфар», «Чорны война», «Клуб імя Ластоўскага» і «Полацкі звяз». І два з Мінскай: Nordry і Try varing. Старажытныя рамёствы прадэманструюць удзельнікі суполкі аматараў жывой археалогіі з Браслава і рамеснікі з Мінску. З канцэртнай праграмай выступяць беларускія гурты сярэднявечнай музыкі Testamentum terrae, Cornucopia, Terrae vagancika, «Няміга», а таксама гурт архаічнага спеву «Княжыч» з Полацка. Адметнасцю дзён сярэднявечнай культуры стане іх навуковая частка. Са стэндавымі прэзентацыямі на свята прыедуць навукоўцы і археолагі з Мінска.

Уваход на тэрыторыю Замкавай гары будзе платным. Кошт дарослага квітка складае тры тысячы рублёў, дзіцячага – паўтары. Турысты, якія збіраюцца ехаць у Браслаў самастойна, змогуць размясціцца ў намётавым гарадку на турыстычнай базе «Браслаўскія азёры». Па пытаннях размяшчэння і харчавання можна таксама звяртацца ў турыстычны аддзел Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

З праграмай Дзён сярэднявечнай культуры можна пазнаёміцца тут.