У Гродне мадэрнізуецца музей Максіма Багдановіча

Дата публикации:

Гродзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча мае першыя вынікі ўдзелу ў міжнародным інвестыцыйным праекце музеяў Латвіі, Літвы і Беларусі

Гродзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча мае першыя вынікі ўдзелу ў міжнародным інвестыцыйным праекце музеяў Латвіі, Літвы і Беларусі, які называюць «Віртуальным музеем». Дырэктар музея Святлана Рапецкая кажа, што з беларускага боку неўзабаве з’явіцца падрабязнае апісанне 500 прадметаў, якія зможам пабачыць праз інтэрнэт:

– Музей ужо набыў ноўтбукі. Адрамантавалі піяніна, і на ім ужо можна граць. Мы нават плануем, што нейкія імпрэзы будуць ладзіцца з музычным суправаджэннем. Блішэйшым часам будзе ўсталявана акустычная сістэма. 

Праект, які падтрымлівае Еўрасаюз, працягнецца да канца наступнага года, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». У выніку ў музеі з’явіцца інфакіёск з магчымасцю далучэння да віртуальнага падарожжа па музеях, якія ўдзельнічаюць у праекце. А таксама пройдзе рамонт аддзела «Гродзеншчына літаратурная».

Якуб Сушчынскі

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.