Каб прывабіць публіку і паставіць пытанне рубам, арганізатары другога фестывалю мабільнасці «Самаход» звярнуліся па дапамогу да самых папулярных беларускіх гуртоў, паведамляе .
Фэст імкнецца згуртаваць як мага больш людзей вакол ідэі адмены віз або прынамсі змяншэння кошту візавых налепак у пашпарце. Магілёўцы з «Akute» з задавальненнем начапілі супрацьвізавыя цішоткі, ідэя свабоднага перамяшчэння падалася ім вельмі блізкаю.
«Калі я не памыляюся, ува ўсім свеце найбольш шэнгенскіх віз выдаецца менавіта беларусам. Чаму б іх тады папросту не адмяніць? – здзіўляецца гітарыст гурта Раман Жыгараў. – Гэта ж перашкаджае людзям вандраваць!»
Выступіў на антывізавым фэсце і гурт «Clover Club» на чале з вакалісткаю Патрык, якую нядаўна залічылі ў спіс галоўных нявест беларускага рок-н-ролу.
Другі ж дзень адвялі пад рэфлексіі на тэму адмены віз і дасяжнасці гэтак жаданай і ментальна блізкай моладзі старой Еўропы.
Адэля Дубавец