Отдел информации
экскурсии

22-23 красавіка пройдзе «Фэст экскурсаводаў-2017»

22-23 красавіка года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для жадаючых. «Фэст экскурсаводаў», які ўжо стаў традыцыйным, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін. Свята адзначаецца 18 красавіка.

Сёлета стваральнікі «Фэсту экскурсаводаў» не ставяць на мэту павялічыць колькасць бясплатных экскурсій, але будуць больш пільна адсочваць іх якасць. Так, плануецца правесці максімальную колькасць арыгінальных аўтарскіх экскурсій, на якія можна трапіць толькі падчас «Фэсту экскурсаводаў».

Наведвальнікаў, як заўжды, чакае шэраг цікавых і арыгінальных экскурсій па Мінску. Адметна, што правядзенне «Фэсту экскурсаводаў-2017» супадзе з 950-годдзем першага ўпамінання пра горад Мінск. Чым не нагода для вандровак па любімым горадзе? – мяркуюць арганізатары «Фэсту эксаурсаводаў». У рэгіёнах пройдуць традыцыйныя міні-фэсты: ў Гродне, Полацку, Віцебску; цікавыя экскурсіі па іншых абласных і раённых цэнтрах і нават па асобных вёсках. Экскурсіі разнастайныя: па храмах, спартыўных аб’ектах, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, веласіпедныя, дзіцячыя, прысвечаныя юбілеям класікаў беларускай літаратуры (135-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа), на замежных мовах і мноства іншых.

Плануецца, што ў межах «Фэсту экскурсаводаў-2017» таксама пройдуць бясплатныя экскурсіі па беларускіх мясцінах Вільні, Масквы і ўпершыню – Кракава.

Традыцыйна арганізатары «Фэсту экскурсаводаў» прысвячаюць яго пэўнай нагодзе або асобным катэгорыям помнікаў. Сёлетні фэст пройдзе пад дэвізам «Складзі свой маршрут». Арганізатары заклікаюць жадаючых скласці бліжэйшым часам цікавыя маршруты для сваіх вандровак і здзейсніць гэтыя планы на працягу года. Са свайго боку арганізатары прапануюць незвычайныя аб’екты, якія могуць увайсці ў гэты пералік.

Арганізатарамі «Фэсту экскурсаводаў-2017» з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме», грамадскае аб'яднанне «Беларускi фонд культуры».

Аргкамітэт фэста запрашае экскурсаводаў, гісторыкаў, краязнаўцаў далучыцца да мерапрыемства. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, скантактоўвайцеся з арганізатарамі праз электронную пошту: festguides@gmail.com альбо па тэлефонах:

(+375 29) 776-24-35 (Павел Каралёў),

(+375 29) 896-97-85 (Валянціна Кароткіна).

Спіс экскурсій будзе апублікаваны за тыдзень да фэсту.

экскурс 1.jpg

Горящие туры

Подписывайтесь на TIO.BY в Telegram и Yandex Zen