Как паведамляе «
Створаная ў вёсцы Жамыслаўе на левым беразе ракі Гаўі сядзіба – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў.
Фарміраванне сядзібы пачалося ў 2-й палове XVIII стагоддзя. З 1805 года – ва ўласнасці роду Умястоўскіх.
У 1828 г. К. Умястоўскі па баках набытага аднапавярховага драўлянага сядзібнага дома, пабудаванага ў стылі барока, ставіць дзве цагляныя афіцыны з калонамі, порцікамі ў стылі класіцызму (захаваўся адзін), склеп-ледавік, аранжарэю і манеж. Яго жонка пабудавала палац (да 1877), які існуе і цяпер.
У канцы XIX стагоддзя ўладальнік Уладзіслаў Умястоўскі аддае сядзібу пад навуковую базу Віленскага ўніверсітэта. Падчас 1-й сусветнай вайны (1914 г.) немцы тут адкрылі курорт.
Палац графаў Умястоўскіх – паменшаная копія Лазенкаўскага палаца ў Варшаве. Архітэктарам гэтага праекта з’яўляецца Марконі. Будынак пабудаваны ў класічным стылі. Палацы падобныя як па вонкавым выглядзе, так і па ўнутраным ўбранні. Аднак цяпер аб мінулай велічы нагадваюць толькі рамы ў калідорах, дзе-нідзе лепка пад столлю і мазаіка з пліткі на падлозе. Перад палацам размешчана возера, а вакол – парк, ад якога цяпер мала што захавалася.
Фота Святланы Багданавай