https://www.traditionrolex.com/8

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў ладзяць у Вязынцы Маладзечанскага раёна «Багач». Сёлета свята адбудзецца 24 верасня, пачатак а 13-й гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Гэта прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу, нагадвае Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ў сваёй суполцы УКантакце.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму ўсіх гасцей традыцыйна просяць захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе ўрачыстыя дажынкавыя песні выканаюць гурты «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Дайнава», а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца «Сіта». Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі. Як заўжды, будуць дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.

kraj.by

https://www.traditionrolex.com/8