Пазней, са з'яўленнем у Мінску буйных прадпрыемстваў уладальнікаў-яўрэяў, горад стаў цэнтрам яўрэйскай культуры, палітычнага жыцця і адукацыі. Самае вядомае яўрэйскае пасяленне Мінска – Ракаўскае прадмесце. Менавіта яно ў 1940-я гг. становіцца месцам Катастрофы, месцам гібелі тысяч беларускіх і дэпартаваных з Заходняй Еўропы яўрэйскіх сем'яў, дзе сёння ўсталяваны знакамітыя мемарыялы.
Мінск яўрэйскі – гэта багатая гістарычная спадчына, непарыўна звязаная з беларускай культурай. Будзем рады пазнаёміць вас з ёй падчас нашай новай велаэкскурсіі «Мінск Габрэйскі»!
Удзел бясплатны,
скантактуйцеся з намі, каб запісацца:
+375-29-863-21-50
+375-29-365-37-27
fb, vk – Mienski vielaspacyr