Загукальныя песні, гульні і карагоды адкрылі новы сезон у музеі, які аднаўляе пачатую ў мінулым годзе дзейнасць Клуба выхаднога дня.
Сёлета мы прапануем не толькі бацькам з дзецьмі правесці вольны час разам. Мы запрашаем усіх, хто цікавіцца культурай і традыцыямі роднага краю.
Этнічныя асаблівасці культуры беларусаў, сімвалічныя асновы традыцыйных рамёстваў, народныя назвы зорак, сузор’яў, асновы сямейнай абраднасці, культавыя крыніцы, песні, легенды і паданні – вось некаторыя тэмы нашых сустрэч.
Клуб будзе збірацца не толькі ў выхадны дзень.
Сачыце за нашымі абвесткамі.
Мы заўсёды будзем рады кожнаму з вас.
9 красавіка а 15.00
Вера Мішына і Павел Мішын – старшыя выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА «ПДУ» пазнаёмяць са структурай і сімволікай традыцыйнага вясельнага абраду беларусаў Падзвіння, сімволікай прадметаў, якія выкарыстоўваліся на вяселлі, прыкметамі і павер’ямі ў традыцыйным вясельным абрадзе.
18 красавіка а 15.00
Вольга Лабачэўская, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этнаграфіі і фальклора БДУКМ, даследчык народнага ткацтва, прэзентуе сваю новую кнігу «Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации».