Мерапрыемства пройдзе 16-17 красавіка 2016 г.
Тэматычныя раздзелы канферэнцыі:
1. Нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны. Удзел грамадзянскай супольнасці ў заканадаўчым і норматворчым працэсах.
2. Методыка і тэхнічнае нармаванне рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац на помніках архітэктуры. Нацыянальная практыка і міжнародны вопыт
3. Кіраванне культурнымі ландшафтамі. Праблемы дзяржаўна-грамадскага і дзяржаўна-прыватнага партнёрства
4. Лакальныя ініцыятывы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны – валанцёрскія працы па добраўпарадкаванню помнікаў і гістарычных мясцін, ваенна-пошукавыя працы і працы па ўвекавечанні ахвяр войн і таталітарных рэжымаў.
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, краязнаўцы, спецыялісты ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, адной са статутных мэт якіх з’яўляецца ахова і папулярызацыя помнікаў гісторыі і культуры.
Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік дакладаў.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі дасылаць:
1. На электронны адрас: antonastapovicz1@gmail.com
2. На паштовы адрас: 220090. вул. Кальцова, 8-1-89, г. Мінск, ГА БДТАПГК.
Апошні тэрмін прыёму заявак 01.04.2016 г.
Даведкі па тэлефоне: +375 29 111-73-32