На прэзентацыі Яўген Бузук распавядаў гісторыі сваіх фотаздымкаў, якія рабіў падчас падарожжаў па свеце:
– Гэта проста падборка нейкіх добрых, на маю думку, здымкаў, якія былі зроблены ў розных краінах, але ўсе яны былі зроблены зімой. Зіма розная – на поўначы яна чорна-белая, на поўдні яна больш яркая, хаця бывае і наадварот. Вось гэту рознакаляровасць, гэтыя адметнасці зімы ў розных краінах, у розных кутках я і хацеў паказаць – гэта Швецыя, Фінляндыя, Славакія, Чэхія, Куба.
Яўген Бузук былы ўрач-псіхіятр, з 2011 года прафесійна займаецца фатаграфіяй.
На сустрэчу, што адбывалася ў гарадзенскай антыкавярні «Жывы час», прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.