У прэзентацыі бяруць удзел:
Зміцер Вішнёў
Анатоль Івашчанка
Ірына Клімковіч
Максім Клімковіч
Яраш Малішэўскі
Юрась Нераток
Юрась Пацюпа
Людміла Рублеўская
Вядучая імпрэзы – Аксана Спрынчан
Крыху пра кнігу. Гэта раман, у якім адшукаюцца адказы на пытанні: ці сапраўды існуе змова супраць беларускасці? Як успрымаць беларусам правіла «вока за вока» – па-новаму ці старазапаветнаму? Чаму Хрыста, які, паводле слоў паэта, жыве на Беларусі, трэба папрасіць пагуляць у іншай старонцы? Калі зацвітае Кветка? Хто і за што забіў Ганну? Ці ўтрымае Крыж на далоні Алена?