https://www.traditionrolex.com/8
<p>На выстаўцы прадстаўлены інструменты, зробленыя вядомымі беларускімі майстрамі, – Я. Бацяноўскім, У. Кульпіным, І. Громам, І. Пратасевічам, дынастыяй Жукоўскіх.</p>

Кампазіцыйна музычныя інструменты прадстаўляюць наступныя раздзелы: струнныя інструменты, духавыя, самагучальныя і мембранныя, гармонік.
Падчас мерапрыемства выступяць Вольга Лаўкова, дырэктар Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі у Банскай Быстрыцы; Наталля Пятрычэнка, консул Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы; Зінаіда Кучар, дырэктар Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

У дар музею будуць перададзены музычныя паштоўкі з запісамі твораў беларускіх кампазітараў. Экспанаванне выстаўкі працягнецца да канца жніўня.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00 да 31 жніўня
Тэл. для даведак (017) 327-43-22, 327-00-05,
226-07-69

https://www.traditionrolex.com/8