https://www.traditionrolex.com/8
<p>1 чэрвеня 2015 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў кантэксце святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей праводзіць акцыю «Якуб Колас <span style="color: rgb(0, 0, 0); font-family: 'Open Sans', Verdana, Geneva, sans-serif; font-size: 14px; line-height: 17px;">– </span>дзецям».</p>

Якуб Колас значную частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў так званым народным настаўнікам (так называлі тых, хто вучыў сялянскіх дзяцей у вясковых школках). Народны паэт стаў аўтарам падручніка для маленькіх вучняў «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Асноўным матэрыялам для гэтага выдання сталі фальклорныя творы, якія Колас лічыў найлепшай крыніцай для выхавання маладога пакалення.

Будучы народным паэтам, дэпутатам СССР, дэпутатам БССР, ён апекаваўся дзецьмі-сіротамі, дапамагаў выхаванцам дзіцячых дамоў, у тым ліку і грашовымі сродкамі. І дзеці вельмі любілі дзядзьку Якуба. Сведчаннем таму з’яўляюцца выразаны з дрэва бюст самога Коласа, зроблены выхаванцамі Чавускага дзіцячага дома на 70-гадовы юбілей паэта, а таксама ручнік, вышыты выхаванцамі Мінскага палаца піянераў. У фондах музея захоўваецца шмат надзвычай шчырых лістоў, напісаных дзіцячым почыркам. Прыходзілі яны з розных куточкаў нашай краіны – з малюнкамі, паштоўкамі, віншаваннямі, проста словамі падзякі, вершамі на суд Майстра… Нягледзячы на паўсядзённую занятасць і недахоп часу, ён знаходзіў магчымасць адказваць на гэтыя лісты і дапамагаць тым, хто звяртаўся за дапамогай.

1 чэрвеня музей прапануе для маленькіх наведвальнікаў экскурсію па музейнай экспазіцыі, лялечныя прадстаўленні паводле твораў Якуба Коласа для дзяцей і беларускіх народных казак, інтэрактыўную гульню-квэст «Таямніцы дома песняра», прагляд беларускамоўных мультфільмаў паводле казак беларускіх пісьменнікаў і народных твораў. Усе паслугі для дзяцей бясплатныя. На памяць кожны наведвальнік ва ўзросце да 16 гадоў атрымае памятны сувенір.

https://www.traditionrolex.com/8