Праграма ХІХ Міжнароднага фестываля народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»
10 чэрвеня (пятніца)
11.00–13.00 Літаратурнае свята «Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма». Канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай.
10.00–12.00 Спартыўныя спаборніцтвы. Гарадскі стадыён.
15.00 Адкрыццё фотавыставы А. Чалея і выставы жывапісу І. Атрахімовіча «Пастаўшчына – мая любоў». Выставачныя залы Дома рамёстваў.
19.00–20.30 Канцэрт-віншаванне да 25-годдзя з дня стварэння заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е» з удзелам замежных творчых калектываў. Дом культуры па вул. Станкевіча.
11 чэрвеня (субота)
14.00–20.00 «Горад майстроў» з удзелам народных майстроў Віцебскай вобласці. Плошча імя Леніна.
16.00–20.00 «Пастаўшчына гасцінная». Агляд-конкурс сельскіх падворкаў. Плошча імя Леніна.
15.00–18.00 Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?». Дом культуры па вул. Станкевіча.
17.00–17.30 Адкрыццё музейнай выставы, прысвечанай 230-годдзю з дня нараджэння графа К. Тызенгаўза і 200-годдзю Пастаўскага арніталагічнага музея. Палац Тызенгаўзаў.
17.30–18.30 Тэатралізаванае прадстаўленне «Музыка беларускіх палацаў і сядзіб» з удзелам калектываў старадаўняй музыкі. Усходні фасад палаца Тызенгаўзаў.
20.00–21.30 Урачыстае адкрыццё фестываля. Плошча імя Леніна.
21.30–23.00 Музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне «Пастаўскі баль». Плошча імя Леніна.
23.00–24.00 Канцэрт эстраднага выканаўцы Сашы Нэма. Плошча імя Леніна.
24.00 Святочны феерверк. Плошча імя Леніна.
00.15–02.00 Забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых дыджэяў Віцебскай вобласці. Плошча імя Леніна.
12 чэрвеня (нядзеля)
9.30–11.00 Канцэрт класічнай музыкі. Пастаўскі касцёл.
10.00–15.00 Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці. Гарадскі парк.
12.30–13.00 Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестываля. Плошча імя Леніна – гарадскі парк.
13.00–15.00 Заключны гала-канцэрт удзельнікаў ХІХ Міжнароднага фестываля народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Гарадскі парк.
Па матэрыялах сайта газеты «Пастаўскі край»