https://www.traditionrolex.com/8
<p>Недалёка ад Кішынёва, сталіцы Малдовы, у мястэчку Мілішці міч знаходзяцца самыя вялікія ў свеце вінныя склепы, паведамляе <a href="http://www.racyja.com/vandrouki/padzemny-vinny-gorad-u-maldove/"><strong>Беларускае Радыё Рацыя.</strong></a></p>

У 2007 годзе яны афіцыйна патрапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Працягласць падземных лабірынтаў – каля 200 кіламетраў. Тут дзевяць галоўных вуліц, усе яны маюць назвы сортаў вінаграднікаў – Кабернэ, Шарданэ, Алігатэ і гэтак далей.

Некалькі мільёнаў гадоў таму на гэтым месцы было Сармацкае мора, затым – каменяломня, дзе дабывалі вапняк. Пры Саюзе ў лабірынтах (іх глыбіня – ад 25 да 80 метраў пад зямлёй) захоўвалася ўзбраенне. Але ў 1968 годзе вучоныя канстатавалі: падземны горад – ідэальны варыянт для вытрымкі вінаў. З таго часу тут і ўзніклі вінныя склепы.

«Галоўныя правілы вытрымкі вінаў – цемната і цішыня, – распавядае экскурсавод. – Напоі захоўваюцца дзесяцігоддзямі. Дарэчы, кожны чалавек (не мае значэння, з якой ён краіны) можа набыць колькі заўгодна маладога віна, заключыць пагадненне і захоўваць яго ў нашых склепах. За арэнду ў год трэба плаціць усяго 200 еўра, а з кожным годам ваша віно будзе толькі падымацца ў кошце».

Да слова, віно, якое вытрымліваецца з 1973 года, каштуе каля 2000 долараў. Эксперты кажуць: «Яно таго вартае».

Кастусь Заблоцкі

https://www.traditionrolex.com/8