Выбраныя эсэ, рэпартажы, публіцыстыка, навукова-папулярныя працы, створаныя за апошнія тры дзесяцігоддзі і аб’яднаныя агульнай тэмай гісторыі Краіны Пагранічча, якая сёння называецца «Беларусь». Частка прац публікуецца ўпершыню.
Па тэкстах, укладзеных у храналагічным парадку, можна заўважыць, як эйфарыя свабоды ў беларускім грамадстве пачатку 90-х гадоў ХХ ст. зноў змяняецца настроем на будзённую працяглую працу мацавання нацыянальнай тоеснасці…
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 16 студзеня 2015 г. (пятніца) у 17.00 гадзін. Аматары літаратуры і гісторыі будуць мець мажлівасць задаць аўтару пытанні.