Паведамляецца, што ў сустрэчы прымуць удзел маладыя пары не толькі з Італіі, але з многіх іншых краін свету. Рэгістрацыя для ўдзелу ў мерапрыемстве была працягнута да 12 лютага. Яе можна зрабіць праз адказных за душпастрыства сем’яў пры дыяцэзіях, сакратарыяты рухаў, асацыяцый ці непасрэдна напісаўшы электроннае паведамленне на адрас ватыканскай дыкастэрыі, гаворыцца ў паведамленні.
Стала вядома таксама, што сустрэча заручаных пачнецца з праслухоўвання разважанняў і сведчанняў. Затым да іх звернецца Святы Айцец.
Аб мерапрыемстве абвясціў яшчэ 20 снежня 2013 г. старшыня Папскай рады па справах сем’яў кардынал Вінчэнца Палья. Падзея з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да Надзвычайнай асамблеі Сінода Біскупаў, прызначанай папам Францішкам на кастрычнік 2014 г. і прысвечанай выклікам у душпастрыстве сем’яў у кантэксце евангелізацыі.