У выніку кожны мастак падарыў арганізатару некалькі сваіх найлепшых прац, і яны стануць пачаткам для музея сучаснага жывапісу, які плануе стварыць у Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч.
У калекцыю будучага музея ўвайшлі працы вядомых мастакоў Дзмітрыя Сурыновіча і Алеся Сушы, абстракцыянісцкія палотны Кацярыны Сумаравай, акварэлі Наталлі Гудковай, жывапіс Вольгі Куваевай. Яскравы ўнёсак у друйскую карцінную галерэю таксама зрабілі Кацярына Говэн, Уладзіслаў Пятручык, Алена Ігнацьева, Таццяна Уласевіч, Крысціна Шчарбакова, Кацярына Мяснікова.
Мясцовыя жыхары ўжо пазнаёміліся з гэтымі творамі – у кляштары прайшла выстава.
TUT.BY
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/455977.htm