У Мiнску пройдзе прэзентацыя вакальнага альбома «Дарожанька»

Дата публикации:

Гэты дыск прысвечаны захаванню спеўнага фальклору і музычнай традыцыі Беларускага Палесся. Галоўная прэзентацыя вакальнага альбома «Дарожанька» ў выкананні спевакоў Юліі Літвінавай і Васіля Грыня, запрошанага ў праект музыкі Аляксея Крукоўскага адбудзецца 20 мая 2015 года, а 19.00 (Галерэя TUT.BY, Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх).

Выдадзены кампаніяй VIGMA ў 2015 годзе. Матэрыялы для дыску збіраліся збольшага праз уласныя этнаграфічныя экспедыцыі з 2006 года самімі выканаўцамі і аўтарамі  вакальна-музычнага праекта «Дарожанька». Асноўная мэта – падтрымка і папулярызацыя манеры спеву без апрацовак, з захаваннем  каларыту дыялектычных і фанетычных асаблівасцяў беларускіх паўднёвых гаворак.

Госці прэзентацыі змогуць паслухаць спевы і музыку Беларускага Палесся проста ў Мінску, пачуць гісторыі пошуку песень. Сустракаць і праважаць гасцей прэзентацыі дыска «Дарожанька» будзе мінская фальклорная капэла «На таку» (кіраўнік А. Крукоўскі).

Канешне, можна будзе набыць дыск, які сам па сабе з’яўляецца выдатным набыткам і добрым падарункам беларускім альбо замежным сябрам, з фотаальбомам з відамі Палесся, з партрэтамі жыхароў палескіх вёсак, ад якіх былі пераняты песні ў дыску, з тэкстамі песень з англамоўнымі анатацыямі.

Кантакт арганізатара +375 29 631-85-69

 

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.