Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць пагукаць вясну ў Вязынку! Свята адбудзецца 24 сакавіка, пачатак – 13.00. У праграме - веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, майстар-класы, кірмаш.
Гукаюць вясну ў Вязынцы ў гэтым годзе спеўныя гурты "Горынь", "Мярэжа", "Рутвіца", а таксама музыкі Д. Сухі, Д. Зуева, В. Янчы, Я. Барышнікаў, В. Фёдарава, С. Чубрык, К. Радзівілава, клуб традыцыйнага танца “SITA” і грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Запрашаем усіх пагукаць вясну разам!
Пра мерапрыемства можна падрабязней узнаць у сацыяльных сетках - ва " Укантакце" ці Facebook, а таксама па тэлефоне 8029 275 27 71 (Ганна).
