Як выглядае набярэжная ў клiматычным курорце Чонкi пад Гомелем (фотарэпартаж)

Дата публикации:

Увесну 2015 года газета «Гомельская праўда» паведаміла пра выдзяленне 350 млн рублёў на рэканструкцыю набярэжнай у Чонках. За гэтыя сродкі меркавалася замяніць лесвічныя маршы і пандусы, добраўпарадкаваць дарожкі, усталяваць новыя лаўкі, умацаваць спускі да вады. Паведамлялася таксама, што 23 сакавіка 2015 года быў праведзены суботнік, падчас якога дэмантавалі старыя альтанкі, прыбралі смецце і мінулагодняе лісцё, высеклі хмызнякі.

Праз паўтара гады пасля паведамлення пра маючую адбыцца рэканструкцыю мы наведалі набярэжную ў Чонках  аніякага намёку на добраўпарадкаванне! Паўсюль валяецца смецце, лісцё, ніводнай лаўкі, адсутнічае асвятленне, асфальтавае пакрыццё ў выбоінах. Месца, дзе прасела пліта некалькі дзён таму, закідалі пяском напалову са смеццем. Аблезлая фарба на агароджы ўздоўж набярэжнай, бераг моцна зарос хмызняком, спускі да вады  у аварыйным стане, паламаныя драўляныя альтанкі.

Між тым у Чонках месціцца некалькі санаторыяў і рэабілітацыйных цэнтраў,  адпачывае шмат турыстаў з Расіі.

Падрабязнасці — у фотарэпартажы карэспандэнткі сайта «Гомельская вясна» Ларысы ШЧЫРАКОВАЙ

Фота аўтара

gomelspring.org

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.