З 1407 г. Быстрыца належала Вітаўту і была цэнтрам Быстрыцкай воласці, а ў першай палове XVI стагоддзя паселішча было рэзiдэнцыяй Віленскага ваяводы. Быстрыца – адзіны населены пункт Астравеччыны, які быў пазначаны на карце, выдадзенай у 1613 г. у Амстэрдаме.
У 1390 годзе кароль Ягайла заснаваў тут касцёл i кляштар, таму сёлета ў вёсцы адзначылі вялікую дату – 625 гадоў прысутнасці каталіцтва, а заадно і першай пісьмовай узгадкі паселішча.
Урачыстую Святую Імшу адслужыў біскуп Казімір Велікаселец, паведамляе 28 чэрвеня Радыё «Рацыя». На запрашэнне ксяндза-пробашча Казіміра Ляховіча на фэст прыехалі іншыя рыма-каталіцкія i ўніяцкія святары. У часе службы біскуп удзяліў мясцовым парафіянам Сакраманту Канфірмацыі.














