https://www.traditionrolex.com/8

 Тэма з'езда: «Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі»

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 19, канферэнц-зала гасцініцы «Юбілейная»

Дата правядзення: 24-25 верасня 2012 г.

1-ы дзень з'езда, 24.09.2012

11.00–11.50   Регістрацыя.

12.00   Пачатак работы з'езда.

12.00–14.00   Пленарнае пасяджэнне.

12.00–12.15   Прывітанні:

Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вадзіма Пятровіча Кармазіна.

Прывітальнае слова галоўнага спецыяліста Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Генадзьевіча Шляхціна.

Прывітальнае слова старшыні рады Беларускага Фонда культуры Уладзіміра Аляксандравіча Гілепа.

Прывітальнае слова ад імя прафесіяналаў і ветэранаў беларускага турызму Інэсы Іосіфаўны Ігнацьевай,  Лідзіі Васільеўны Сасім.

Узнагароджванне Ганаровымі граматамі Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў за вялікі ўклад у станаўленне і  развіццё экскурсійнай справы ў Беларусі.

12.30–14.00   Даклады і выступленні:

«Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі»

Мікола Арсенцьевіч Чырскі, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

«Канцэптуальны падыход да экскурсійнай справы. Навукова-метадычнае забеспячэнне экскурсійнай работы і захаванне лепшых дасягненняў беларускага пазнавальнага турызму. Патрэбнасць падтрымкі і стымулявання экскурсійнай работы на дзяржаўным і рэгіянальным узроўні»

Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, загадчык навукова-даследчай лабараторыі рэгіянальнага турызму Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

«Роля і месца пазнавальнага турызму ў  Беларусі. Папулярнасць, прэстыжнасць і эканамічная эфектыўнасць экскурсійнай работы.  Арганізацыя экскурсійнай работы ў турысцкай арганізацыі»

Галіна Рамуальдаўна Патаева, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дырэктар таварыства  з дадатковай адказнасцю «Віаполь»

«Дзяржаўнае рэгуляванне экскурсійнай работы: нарматыўна-прававая база, дзяржаўныя стандарты  і атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Кантроль за якасцю правядзення экскурсій і выкананне заканадаўства  ў экскурсійнай сферы»

Марына Веніямінаўна Масташова, кансультант Дэпартамента па  турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

«Арганізацыйная структура, задачы і дасягненні Польскага турысцка-краязнаўчага таварыства. Прынцыпы ўзаемадзеяння грамадскіх турысцкіх арганізацый Польшчы, дзяржаўных структур і органаў мясцовага самакіравання. Прававыя аспекты экскурсійнай дзейнасці ў Польшчы. Арганізацыя пазнавальных тураў у Беларусь, праблемы і перспектывы»

Хелена Сугер, дырэктар аддзялення «Мазовія» Польскага турысцка-краязнаўчага таварыства.

14.00–15.00   Абед

15.00–16.15   Пленарнае пасяджэнне

«Турыстычныя рэсурсы Беларусі і эфектыўнасць іх выкарыстання для развіцця пазнавальнага турызму. Развіццё і спецыфіка экскурсійнай тэматыкі у Беларусі»

Алесь Іосіфавіч Варыкіш, дырэктар фонду «Краіна замкаў»

«Прафесійнае майстэрства, этыка, правы і абавязкі экскурсавода і гіда-перакладчыка. Экскурсавод (гід-перакладчык) і турфірма: праблема ўзаемаадносін»

Элеанора Мікалаеўна Бабук, загадчык экскурсійнага аддзела закрытага акцыянернага таварыства «Беларускі Спутнік»

«Тэарэтычная і практычная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі кадраў для экскурсійнай работы (спецыялістаў па турызму, спецыялістаў па экскурсійна-метадычнай рабоце і экскурсаводаў) у ВНУ Беларусі. Магчымасць атрымання другой спецыяльнасці (экскурсавода або гіда-перакладчыка) (на розных гуманітарных факультэтах ВНУ  (гістарычным, філалагічным, замежных моў, факультэце мастацтвазнаўства, музеезнаўства). Падрыхтоўка экскурсаводаў і спецыялістаў для турыстычнай сферы ў сярэднеспецыяльных навучальных установах».

Тамара Аркадзьеўна Федарцова, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

«Гід-перакладчык – галоўная фігура выязнога турызму. Спецыфіка правядзення экскурсій для замежных турыстаў. Праблема забеспячэння кадрамі выязнога турызму і запатрабаванасць гідаў-перакладчыкаў у  Беларусі на сучасным этапе. З вопыту работы па падрыхтоўцы гідаў-перакладчыкаў»

Людміла Анатольеўна Карагодава, гід-перакладчык, кіраўнік курсаў па  падрыхтоўцы гідаў-перакладчыкаў прыватнай установы адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці»

«Сучасны расійскі вопыт арганізацыі пазнавальнага турызму на прыкладзе турыстычных устаноў Смаленскай вобласці»

Віктар Паўлавіч Калесніковіч, кандыдат геаграфічных навук, начальнік аддзела навукі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

16.00–16.15   Перапынак

16.25–17.45   Працяг работы з'езда.

Дыскусія па праблемах, якія прагучалі на з'ездзе (запіс для выступлення – у сакратарыяце з'езда).  Вынікі анкетавання ўдзельнікаў з'езда.

17.45–18.00   Абмеркаванне і прыняцце праекта рашэння з'езда. Выбранне рабочай групы для дапрацоўкі рашэння з'езда з улікам прапаноў.

18.00   Завяршэнне работы 1-га дня з'езда.

2-гі дзень з'езда,  25.09.2012

Месца правядзення: геаграфічны факультэт БДУ

9.00–10.00   Пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта рашэння з'езда

10.00–12.00   «Круглы стол»

Тэма: «Гісторыя, краязнаўства і пазнавальны турызм».

«Адлюстраванне падзей беларускай гісторыі ў экскурсіях. Як дасягнуць аб'ектыўнасці, навуковасці, праўдзівасці ў змесце гістарычных і другіх экскурсій»

Сяргей Васільевіч Тарасаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска, член праўлення Беларускага камітэта па помніках і памятных мясцінах

 «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі ў якасці экскурсійных аб'ектаў, іх стан, дасягальнасць, захаванне. Праблемы, звязаныя з рэканструкцыяй і выкарыстаннем помнікаў гісторыі і культуры»

Антон Уладзіміравіч Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Пытанні для абмеркавання:

- Краязнаўчая экскурсія, яе спецыфіка, роля і месца ў пазнавальным турызме Беларусі

- Спецыфіка паказу ў экскурсіях дзеючых культавых пабудоў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры

- Музейная экскурсія – частка пазнавальных экскурсій і тураў. Стан і праблемы.

- Святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў літаратурных музеях і запаведніках Беларусі.

 Прыняцце рашэння з'езда

12.00–16.00   Экскурсія ў Музей народнай архітэктуры і побыту

17.00   Завяршэнне работы з'езда.

https://www.traditionrolex.com/8