10.01, 18.00 – літаратурная сустрэча з экскурсаводам-паэтам Лявонам Эмілітам.
Збор: Маскоўская,18. Бібліятэка Л. Талстога.
14.02, 17.30 – экскурсія ў музей Беларускага дзяржаўнага цырка.
Збор: цэнтральны ўваход у цырк.
14.03, 18.00 – методыка правядзення экскурсій (метадычны дзень).
Збор: Маскоўская,18. Бібліятэка Л. Талстога.
05.04, 6.30 – экскурсія ў Слуцк (абзорная па гораду, музей слуцкіх паясоў, краязнаўчы музей), Старыя Дарогі (музей Анатоля Белага). Экскурсавод Мельніцкі Леанід Апанасавіч Запісвацца да 01.04.2014 па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч. Збор: Бабруйская, 7 (корпус БДУ).
11.04, 17.30 – экскурсія ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
Збор: цэнтральны ўваход у тэатр імя Янкі Купалы.
18.04, 16.00 – экскурсія ў музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці (мець пашпарт).
Запісвацца да 14.03.2014 па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч.
01.05, 6.30 – экскурсія па літаратурных мясцінах Полаччыны.
«Літаратурнае Прыдзвінне».
Мінск – Заазер`е – Бычкі (В. Быкаў, Вярыга-Дарэўскі) – Пуцілкавічы (П. Броўка) – Старына (Е. Лось) – Празарокі (І. Буйніцкі) – Ушачы (Р. Барадулін, С. Законнікаў) – беларускі стоўнхендж, в. Бікульнічы, в. Рагазіны («галодныя» могілкі). Экскурсавод Каліноўскі Іван Іванавіч.
Запісвацца да 25.04.2014 па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч.
Збор: ст. м. «Усход».
31.08, 6.30 – экскурсія «Астравецкая кругасветка».
Мінск – Маладзечна – Залессе – Смаргонь – Кушляны – Солы – Астравец – Гудагай – Варняны – Міхалішкі – Гарвяты. Экскурсавод Мельніцкі Леанід Апанасавіч.
Запісвацца да 25.08.2014 па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч.
Збор: ст. м. «Фрунзенская» (Юбілейная плошча).
Запрашаюцца экскурсаводы, гіды-перакладчыкі і арганізатары экскурсій турысцкіх арганізацый.