Як паведамляе Polskie Radio S.A:
У рэдакцыю штодзёнкі ўсё часцей прыходзяць лісты ад палякаў з-за ўсходняй мяжы, якія скардзяцца на працу консульскіх устаноў, у прыватнасці на праблемы з атрыманнем польскіх віз. Аказваецца, што электроння сістэма, якая павінна спрасціць вырашэнне шматлікіх консульскіх пытанняў, не дзейнічае, як павінна.
У прыватнасці жыхары Беларусі пішуць, што, каб атрымаць візу, трэба запоўніць заяву на консульскім сайце. Журналісты паспрабавалі зарэгістравацца, але кожны раз з'яўляўся камунікат, што няма свабодных тэрмінаў візіту. І яшчэ адзін ліст, у якім уладальніца Карты паляка была вымушана заплаціць 200 долараў камп'ютаршчыку, каб той змог зарэгістраваць візіт у консульстве.
На просьбу штодзёнкі пракамэнтаваць гэту сытуацыю ў польскім МЗС адказалі, што гэта перабольшванне. Збоі ў працы сістэмы здараюцца, але гэта ў першую чаргу стварае праблему для працаўнікоў, якія займаюцца апрацоўкай дадзеных.
У Гродне ўведзены спрашчэнні – уладальнікі Карт паляка не мусяць карыстацца электроннай рэгістрацыяй, але толькі тыя, каму больш за 40 гадоў, сказалі ў польскім МЗС.
Іншым спрашчэннем для суайчыннікаў і іншых зацікаўленых у атрыманьні полькіх віз павінны быць мясцовыя пасярэднікі, якія будуць вылучацца шляхам адкрытых тэндараў. Гэты мэханізм ужо дзейнічае ва Украіне і Расіі. Пасярэднікі займаюцца прыёмам і ўступнай апрацоўкай візавых дакументаў, а пасля перадаюць у консульства і атрымліваюць гатовую візу.
«Такая практыка значна скароціць час падрыхтоўкі паасобных заяў на выдачу візы», – пераконваюць у польскім МЗС.
Аднак палякі з-за мяжы бачаць гэта інакш.
«Консулы накіроўваюць жадаючых атрымаць візы ў візавыя пункты – прыватныя фірмы, якія за апрацоўку дакументаў, акрамя консульскага збору, бяруць яшчэ 19,5 еўра. Нават за бясплатную візу для ўладальнікаў Карты паляка таксама трэба заплаціць 19,5 еўра. Хто за гэтым стаіць – невядома. Ходзяць чуткі, што такую штучную сітуацыю стварылі ў ЕЗ, каб пазбавіць магчымасці грамадзян Украіны выязджаць у Еўропу», – напісаў у штодзёнку польскі актывіст з Украіны.
Аднак у польскім дыпламатычным ведамстве бачаць пазітыўны бок справы.
«Візавае пасярэдніцтва заўсёды было платнае. З другога боку, густая сетка візавых пунктаў можа быць больш карыснай для жадаючых атрымаць візу, паколькі яны змогуць зберагчы час і грошы на паездку ў консульства, куды яны павінны паехаць двойчы, каб падаць дакументы, а пасля атрымаць візу», – пачулі журналісты ад прадстаўніка МЗС.
Вось толькі на афіцыйным сайце польскага МЗС знаходзіцца такая інфармацыя: «Асоба, якая мае Карту паляка, можа бяплатна атрымаць доўгатэрміновую візу». Для палякаў з Украіны ці Беларусі неістотна, ці ён плаціць у консульстве, ці ў пасярэдніка.
У МЗС журналістаў запэўнілі, што ўладальнікі Карты паляка з'яўляюцца адной з катэгорый асоб, якія маюць доступ у консульства. Вось толькі калі? – завяршаюць журналісты пытаннем артыкул, які апублікавала Rzeczpospolita.