Турысты губляюць давер да тураеэратараў, інфармуе Польская турыстычная палата. Апошнімі днямі палякі масава адмаўляюцца ад забраніраваных турпаездак. Гэта выклікана апошнімі падзеямі на рынку турыстычных паслуг: цягам двух тыдняў банкрутавалі тры польскія тураператары.
Палякі адмаўляюцца ад паслуг пасрэднікаў і самастойна ладзяць вакацыйны адпачынак. Тым, хто нягледзячы ні на што намераваецца набыць паездку, прадстаўнікі Польскай турыстычнай палаты раяць праверыць тураператара. У прыватнасьці, не давяраць турыстычным фірмам, якія дзейнічаюць на рынку турыстычных паслуг менш двух гадоў, паведамляе