Кошт падарожжа «на закупы» для літоўца ў Польшчу – 10 еўра
Кожны месяц грамадзяне Літвы пакідаюць у польскіх крамах у суме 10–14 мільёнаў еўра
Грамадзяне Літвы прыязджаюць у Польшчу не толькі купляць прадукты харчавання, але і школьныя прылады для дзяцей – перад пачаткам новага школьнага года.
Паводле апытання суполкі RAIT, за набыткамі ў Польшчу пастаянна накіроўваецца 12% жыхароў Літвы. Цягам адной паездкі сярэднестатыстычны літовец выдаткоўвае ў польскіх крамах каля 125 еўра. Агулам на працягу аднаго месяца грамадзяне Літвы пакідаюць у Польшчы каля 10–14 мільёнаў еўра.
На пакупкі ў Сувалкі і Беласток прыязджаюць не толькі жыхары літоўскай памежнай зоны. Усё часцей сюды збіраюцца таксама жыхары больш аддаленых гарадоў: Каўнаса, Таўрогаў, Вільні, а нават Клайпеды.
Кошт падарожжа адной асобы – каля 10 еўра.