Сёння ў Варшаве ў двары Нацыянальнага музея прайшоў Грунвальдскі пікнік, паведамляе
У рамках мерапрыемства адбыліся паказы сярэднявечных танцаў, рыцарскіх змаганняў і чаканка манет. Імпрэза прайшла з нагоды завяршэння кансервацыі карціны «Бітва пад Грунвальдам» Яна Матэйкі, якая працягвалася амаль два гады.
Пасля кансервацыі вага карціны складае 290 кілаграмаў, да гэтага твор важыў амаль паўтоны. Вядомы польскі мастак
Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы хацелі знайсці і знішчыць карціну. Міністр прапаганды Трэцяга рэйху Ёзэф Гебельс вызначыў узнагароду ў памеры 2 млн рэйхсмарак. Фашыстам не ўдалося знайсці «Бітву пад Грунвальдам», бо на працягу цэлай вайны карціну хавалі польскія патрыёты ў адной з вёсак каля Любліна. Пасля завяршэння баявых дзеянняў твор трапіў у Нацыянальны музей Польшчы, дзе знаходзіцца і па сённяшні дзень.
(кликабельно)