https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларусы купілі тавараў больш чым на 250 мільёнаў долараў (800 млн злотых) у 2012 годзе і вывезлі іх праз памежныя пераходы Падляшскага ваяводства</p>

Беларусы купілі тавараў больш чым на 250 мільёнаў долараў (800 млн злотых) у 2012 годзе і вывезлі іх праз памежныя пераходы Падляшскага ваяводства, паведамляе Радыё «Свабода».

Куплялі ў асноўным электроніку, прадукты харчавання і будаўнічыя матэрыялы, паведаміў Puls Biznesu са спасылкай на мытную службу ў Беластоку.

Кошт набытых тавараў склаў на 137 мільёнаў злотых больш, чым у 2011 годзе. Мытнікі лічаць, што больш за ўсё тавараў было набыта ў Падляшскім ваяводстве і гэта важны складнік эканомікі ў рэгіёне.

У 2012 годзе мытнікі ў Падляшскім ваяводстве зарэгістравалі больш за 750 тысяч рахункаў TAX FREE пры перасячэнні мяжы з Беларуссю. Статыстыка тычыцца памежных пераходаў «Баброўнікі», «Палаўцы» і «Кузніца». Дакументы TAX FREE даюць магчымасць асобам, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі Еўрапейскага саюза, вярнуць падатак з тавараў, набытых на тэрыторыі дзяржавы–сябра Еўрасаюза.

Прэзыдэнт Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку Вітальд Карчэўскі лічыць, што для Падляшскага ваяводства асаблівае значэнне маюць гандлёва-эканамічныя сувязі з Беларуссю, таму што гэта бліжэйшы сусед у рэгіёне. Ён адзначыў, што за 11 месяцаў 2012 года польскі экспарт у Беларусь вырас прыкладна на 20 адсоткаў. Ён нагадаў, што ў чацвёртым квартале 2012 года беларусы найчасцей куплялі пральныя машыны, халадзільнікі і тэлевізары.

Карчэўскі адзначыў, што павелічэнню гандлёвага абароту замінаюць не толькі напружаныя палітычныя адносіны паміж дзяржавамі, але і перашкоды пры перасячэнні мяжы. Ён нагадаў пра шматкіламятровыя чэргі грузавікоў у 2012 годзе.

1
Карчэўскі таксама сказаў, што ўсе чакаюць рэалізацыі пагаднення з Беларуссю аб малым памежным руху. Калі дамова ўступіць у сілу — пакуль невядома. Што датычыцца палякаў, усе фармальнасьці з польскага боку даўно выкананыя, усё залежыць ад кіраўніцтва Беларусі.

У 2012 годзе агульны таваразварот паміж Беларуссю і Польшчай зменшыўся з $3 млрд да 2,5-2,7 млрд долараў.

https://www.traditionrolex.com/8