https://www.traditionrolex.com/8
<p> Польскі авіяперавозчык падлічвае страты</p>

Польскія авіялініі LOT вядуць перамовы з канцэрнам «Боінг» наконт атрымання запасных самалётаў узамен прыпыненых у эксплуатацыі машын «Боінг-787» (Dreamliner), паведамляе Polskie Radio S.A.

Нацыянальны польскі авіяперавозчык адкрыў нават адмысловы рахунак, на якім падлічвае ўсе кошты, звязаныя з прыпыненнем працы самалётаў. Страты складаюць мільёны злотых. У лютым міністэрства дзяржаўнай маёмасці падлічыла, што месяц каштуе авіякампаніі каля 10 мільёнаў злотых, то бок амаль 2,5 мільёна еўра.

Нагадваем, у стратэгіі развіцця польскіх авіяліній, якія змагаюцца з фінансавымі праблемамі, самалёты «Боінг-787» павінны былі выканаць асноўную ролю. Тое, што перавозчык не можа выкарыстоўваць новая машыны, становіцца прычынай узнікнення дадатковых выдаткаў, пра кампенсацыю якіх кіраўніцтва фірмы хоча размаўляць з канцэрнам «Боінг».

На пачатку студзеня палёты ўсіх самалётаў «Боінг-787» былі прыпыненыя ў эксплуатацыі з-за тэхнічных праблем. Цяпер канцэрн «Боінг» правярае, наколькі гэтыя праблемы сур’ёзныя. Пакуль невядома, калі машыны будуць нанава ўведзены ў эксплуатацыю.

https://www.traditionrolex.com/8