https://www.traditionrolex.com/8
<p>На конкурсе ідэй навагодняга аздаблення Масквы 2-е месца заняла малады  дызайнер з Наваполацка Ганна Лукашок з серыяй прац «С новым!»</p>

На конкурсе ідэй навагодняга аздаблення Масквы 2-е месца заняла малады дызайнер з Наваполацка Ганна Лукашок з серыяй прац «С новым!»

Спадарыня Лукашок у 2007 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, дзе вучылася на кафедры выяўленчага мастацтва. Затым працавала дызайнерам у прыватнай фірме. Год назад у Ганны нарадзіўся сын, зараз яна ў дэкрэтным адпачынку, паведамляе партал «Народныя навіны Віцебска».

1

Па словах дызайнера, варыянт з сімпатычнымі снегавікамі нарадзіўся досыць хутка: «Спачатку ўзнiкла аналогiя «С новым!» пра нараджэнне дзiцяцi, бо мяне самой сыну толькi год. А потым атрымаўся цэлы ланцуг вобразаў».

Ганна Лукашок і раней прымала ўдзел у конкурсах. У 2008 годзе яна перамагла ў VI Міжнародным  фестывалі моладзі па сацыяльнай рэкламе ART.START» у намінацыі «Плакат» са сваім дыпломным праектам — плакат супраць палення.

Конкурс ідэй навагодняга аздаблення Масквы праводзіўся ўпершыню, ён арганізаваны кампаніяй News Outdoor пры садзейнічанні Дэпартамента СМІ і рэкламы Урада Масквы. Пераможцам конкурсу стаў Аляксандр Шпагін з Тальяці з працай «Праздник в столице». Ён атрымаў галоўны прыз конкурсу — 100 000 расійскіх рублёў, а Ганна — 35 000 расійскіх рублёў.

https://www.traditionrolex.com/8