https://www.traditionrolex.com/8
<p>— Беларусы і літоўцы размаўляюць на  розных мовах, — зазначыў пры  развітанні Вітас Руткаўскас, дырэктар  Рытаваскага музея гісторыі  культуры Агінскіх, адзін з арганізатараў  акцыі, – але мова музыкі,  танцаў, агульная гісторыя збліжаюць нашы  народы, прымушаюць іх сэрцы  адгукацца на такія прыгожыя мерапрыемствы</p>

Як паведамляе «Маладзечанская газета»:

Згадзіцеся, прыемна пабываць на сапраўдным балі, ды яшчэ калі ён праходзіць у сапраўдным палацы, што стаіць на беразе прыгожага возера непадалёк ад знакамітага Тракайскага замка. Нядаўна аўтару пашчасціла «перанесціся» ў пачатак ХІХ стагоддзя і на свае вочы ўбачыць, як праводзілі свой час дваране. А нагодай для гэтага стала міжнародная акцыя «Дарогамі паланэзаў Міхала Клеафаса Агінскага».

Прывялі ж гэтыя дарогі валанцёраў мясцовага дабрачыннага фонду  «Паўночныя Афіны» з Маладзечна, удзельнікаў маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гісторыка» з Мінска, а таксама іх літоўскіх калег і сяброў на рэканструкцыю балю часоў М.-К. Агінскага. Мерапрыемства ладзілася ў палацы Тышкевічаў, што знаходзіцца ля горада Тракай (27 кіламетраў ад Вільнюса). Палац толькі нядаўна аднавіўся пасля рэстаўрацыі. Размешчаны ён на азёрным паўвостраве і ўваходзіць у склад Тракайскага гістарычнага нацыянальнага парку, адзінага ва ўсёй Еўропе. Тракай з’яўляўся адным з самых значных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім. Менавіта тут у 1350 годзе нарадзіўся князь Вітаўт. Цяпер гэта турыстычны і курортны цэнтр з насельніцтвам каля 5 тысяч чалавек. Тракайскі замак пабудаваны на востраве, і за ўсю сваю шматвяковую гісторыю ні разу не скарыўся ворагам.

Падрыхтавацца да балю і ў мінулыя стагоддзі было няпроста, таму нашаму візіту ў Літву папярэднічала вялікая работа: трэба было вывучыць танцы той эпохі, падрыхтаваць касцюмы, «папрацаваць» над этыкетам.

І вось гучыць паланэз, і пары пад музыку выходзяць у танцавальную залу…

bal_265_205

Як і раней, праграму вёў распарадчык балю. Паміж танцамі рабіліся перапынкі, падчас якіх госці маглі падсілкавацца, раскласці пасьянс, паслухаць музыку і спевы, прыняць удзел у розных гульнях, а таксама дамовіцца, хто з кім будзе танцаваць далей. За гэтымі заняткамі час у палацы Тышкевічаў прайшоў хутка.

— Беларусы і літоўцы размаўляюць на розных мовах, — зазначыў пры развітанні Вітас Руткаўскас, дырэктар Рытаваскага музея гісторыі культуры Агінскіх, адзін з арганізатараў акцыі, – але мова музыкі, танцаў, агульная гісторыя збліжаюць нашы народы, прымушаюць іх сэрцы адгукацца на такія прыгожыя мерапрыемствы.

Алег БЯГАНСКІ


https://www.traditionrolex.com/8