Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на новую экскурсію.
19 лютага 2012 г. сяброўская вандроўка будзе ладзіцца па наступным маршруце:
Станькава – сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх ХІХ ст., Мікалаеўская царква – архітэктар К. Тон, 1858 г.
Флігель у Станькава
Царква ў Станькава
Возера – Петрапаўлаўская царква 1840 г., дом святара сяр. ХІХ ст. Класіцызм.
Узда – Петрапаўлаўская царква кан. XIX ст., Крыжаўзвіжанскі касцёл кан. ХVІІІ ст.; капліца-пахавальня Завішаў кан. ХVІІІ ст., радавая забудова, Красная плошча без маўзалея.
Узда. Капліца-пахавальня
Касцёл ва Уздзе
Шыльда ва Уздзе
Кухцічы – сядзібна-паркавы комплекс Завішаў друг. пал. ХVІІІ ст. (апошняя ўладальніца – Магдалена Радзівіл), кальвінісцкі збор у стылі рэнесанс друг. пал. ХVІ ст.
Кальвінісцкі збор у Кухцічах
Флігель у Кухцічах
Наднёман – сядзібна-паркавы комплекс Наркевічаў-Ёдак перш. трэці ХІХ ст.
Наднёман. Руіны палаца
Бабоўня – комплекс бровару друг. пал. ХІХ ст. у сядзібе Наркевічаў-Ёдак.
Цэлядавічы – былы драўляны касцёл, зараз Троіцкая царква 1792 г.
Былы касцёл у Цэлядавічах
Капыль – Узнясенская царква 1866 г., дом–месца нараджэння Цішкі Гартнага, местачковая забудова былой гандлёвай плошчы кан. ХVІІІ ст. – пач. ХІХ ст., замчышча ХІІ ст.
Гарадская забудова ў Капылі
Царква. Капыль
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (+375 29) 111-73-32, (+375 17) 262-73-43