У Мінску адкрыты помнік ахвярам нацызму

Дата публикации:

У Мінску, на месцы былых яўрэйскіх могілак, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнага каменю на памяць аб дэпартаваных і знішчаных гітлераўцамі ў Беларусі яўрэях з Франкфурта-на-Майне

Як паведамляе belsat.eu:

У Мінску, на месцы былых яўрэйскіх могілак, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнага каменю на памяць аб дэпартаваных і знішчаных гітлераўцамі ў Беларусі яўрэях з Франкфурта-на-Майне (Германія).

«Сёння ў сталіцы Беларусі зробіцца адным помнікам больш, – зазначыў намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх аб'яднанняў і абшчын Барыс Герстан. – А ў гэтыя ж хвіліны каля яшчэ аднаго мемарыялу на месцы былой вёсачкі Хатынь праходзіць цырымонія, прысвечаная гадавіне знішчэння фашыстамі гэтай вёскі і яе жыхароў. Гэтыя старыя яўрэйскія могілкі і вёска ў Лагойскім раёне сталіся сімвалам геаграфіі нашай памяці. Я сёння маю дзіўнае пачуццё – добра, што мы ставім новыя помнікі і мемарыяльныя комплексы, але было б у тысячу разоў лепш, калі б гісторыя не давала нам падстаў ставіць такія жалобныя помнікі, каб у нас не было падстаў адзначаць гадавіны падзей, звязаных з Халакостам, ксенафобіяй, тэрорам».

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзяла ўдзел дэлегацыя грамадскасці Франкфурта-на-Майне.

full_20120322_141725

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.