У Зельве адбылося вялікае спартыўнае свята

Дата публикации:

На жаль, не ўсе прадпрыемствы і арганізацыі пасёлка, сельсаветы аднесліся сур’ёзна да такой важнай і адказнай справы

Вялікім спартыўным святам для многіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця стаў фінал спартакіяды сярод сельсаветаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый райцэнтра. У ім прынялі ўдзел амаль 200 аматараў спорту, паведамляе «Праца».

Спартыўныя баталіі за званне лепшай каманды раёна праводзіліся на працягу дня па 8 відах спорту: дартсе, армрэслінгу, кіданні мяча ў карзіну, лёгкаатлетычнай эстафеце (4 этапы па 100 метраў), кіданні бервяна і барацьбе сумо. Спаборніцтвы адначасова праходзілі ў дзвюх групах: сярод сельскіх і гарадскіх спартсменаў. 
На кожнай пляцоўцы адчувалася напружанне і дух саперніцтва паміж удзельнікамі. Лепшыя вынікі дасягалі, вядома ж, тыя, хто сябруе са спортам.

1

2

3

4

5

Па завяршэнні спартакіяды галоўны суддзя Іван Мацюк адзначыў, што чарговыя спаборніцтвы паказалі: у многіх працоўных калектывах спорт любяць і паважаюць. Здаровы лад жыцця становіцца нормай для многіх людзей. На жаль, не ўсе прадпрыемствы і арганізацыі пасёлка, сельсаветы аднесліся сур’ёзна да такой важнай і адказнай справы. Толькі сумеснымі намаганнямі пры больш актыўным удзеле можна зрабіць такія спартыўныя мерапрыемствы сапраўдным святам здароўя і добрага адпачынку.

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram