У межах ініцыятывы Інстытута імя Гётэ «Культура і развіццё: менеджэры ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча ў галерэі TUT адбылася сустрэча з нямецкімі куратарамі Маціасам Хардэрам, кіраўніком музея Хельмута Ньютана ў Берліне, і Хансам Пілерам, прафесарам фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдзесхайм. Сайт
Яны распавялі пра 16 беларускіх фотапраектаў, якія абралі ў кнігу, прысвечаную сучаснай фатаграфіі Беларусі, растлумачылі свой выбар, правялі паралелі з маладой нямецкай фатаграфіяй. Кніга выйдзе на пачатку 2013 года ў выдавецтве
У кнігу ўвайшлі наступныя праекты:
2) Аляксей Шынкарэнка з праектам «Беларуская фактаграфiя»
3) Аляксей Навумчык з праектам «Мы ніколі не станем старэйшымі»
4) Аляксандр Кладаў з праектам «Ваенныя звычкі»
5) Аляксандр Саенка з праектам «Тралейбуснае дэпо»
6) Аляксандра Салдатава з праектам «Канікулы»
7) Андрэй Лянкевіч з праектам «Бывай, Радзіма»
8) Яўген Канаплёў-Лейдзік з праектам «Фотамаргана»
9) Юля Лейдзік-Канаплёва з праектам «Узрост»
10) Максім Шумілін з праектам «Сад», частка 1-я
11) Міхаіл Лешчанка з праектам «Сад», частка 2-я
12) Паліна Палынская з праектам «Раўнавага»
13) Павел Кірпікаў з праектам «Анархатэктура»
14) Вольга Сасноўская з праектам Singleuse
15) Сяргей Гудзілін з праектам «Прыватны прэзідэнт»
16) Таццяна Гаўрыльчык з праектам «Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў».
Павел ДАБРАВОЛЬСКІ, Анна ДЗЕМІДЗЕНКА, фота аўтараў