Прэс-тур на Глыбоччыну (+фота)

Дата публикации:

У межах кампаніі «За экалагічны дабрабыт» грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зладзіла прэс-тур на Глыбоччыну. Пятнаццаць журналістаў з розных беларускіх СМІ пазнаёміліся з дзейнасцю аграсядзіб

У межах кампаніі «За экалагічны дабрабыт» грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зладзіла прэс-тур на Глыбоччыну.

Пятнаццаць журналістаў з розных беларускіх СМІ пазнаёміліся з дзейнасцю аграсядзіб, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Зазначае сябра БАЖа Андрусь Клікуноў:

- Усе нашы журналісты пагадзіліся, што гэта справа вартая, што яна прыцягвае турыстаў у Беларусь. Сама «фішка» экалагічнасці зараз вельмі папулярная, таму гэты экалагічны адпачынак можна разглядаць як адзін з перспектыўных шляхоў прыцягнення капіталу ў краіну.

Журналісты наведалі аграэкасядзібы «Родны кут» Юліі Бука, «Берд» Варужана Бабаяна і сустрэліся з Мар’янам Місевічам у яго бацькоўскай сядзібе.

2

Усяго на Глыбоччыне працуе 32 аграсядзібы. У асноўным для адпачываючых яны прапануюць рыбалку, збор ягад і грыбоў, лазню і спакойны адасоблены адпачынак.

1

3

Размова з Мар'янам Місевічам

Таццяна Смоткіна

Фота аўтара

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.